| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Чаму лібэртарыянскія тэорыі не працуюць Сёньня на працы ў старой справаздачы бачыў добры прыклад, чаму <сабж>. Калісьці ў нашым штаце стаўка падаткаў была 5.85%. Калі грошай у казьне стала зашмат, рэспубліканцы прапанавалі зьнізіць стаўку, а частка дэмакратаў - накіраваць "залішнія" грошы на разьвіцьцё сацыяльнае сфэры. У рэзультаце стаўку панізілі (зараз 5.3%), але дэмакраты выбілі тое, што на падаткавых формах напісана - калі вельмі любіце наш штат, дык можаце плаціць па падвышанай стаўцы 5.85%. У мінулым годзе Керы (які заўжды галасаваў за падвышэньне падаткаў) вінілі, што, маўляў, сам мог бы плаціць і па падвышанай, але-ж не. Дык вось, сёньня бачыў лічбы. На штат, у якім жыве амаль 6.5 мільёнаў чалавек, плацілі падаткі па дабраахвотнай падвышанай стаўцы - ў 2003 трохі болей за 1500 чалавек, у 2004 трохі болей за 1200. шпд |
||||||||||||||
![]() |
![]() |