Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2005-07-18 16:20:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Учора пераглядзелі "карты, грошы, два ствалы". Зноўку спадабалася, але-ж спаць трэба класьціся за дзьве гадзіны да апоўначы, а не пасьля! Раніцой зь цяжкасьцю прачнуўся, расплюшчыў вочы, ледзь выпіхаў сябе з хаты. У машыне зноў нешта вішчыць, здаў яе на рамонт, паехаў на працу аўтобусам. На працы доўга пазяхаў, лупаў вачыма, пакуль ня выпіў кавы (напэўна, ўпершыню за апошні год, трэба будзе сюды гарбаты прынесьці). Доўга разьбіраўся, чаму два розныя запыты даюць розныя рэзультаты; дакапаўся, што WHERE date1 < date2 - гэта ня тое-ж самае, што WHERE DateDiff(mi, date1, date2) > 0. Заставіў праграмістых перапісваць. Поўднічаць хадзіў у гаіцянскую рэстарацыю; хацеў заказаць курыцу, але ў іх не было, сказаў, каб далі, што ёсьць. У рэзультаце прынесьлі страву, што выглядала як рагу, а на смак была, што нашыя галубцы. Наеўся, як слон; думаць ужо не магу, таму спрабую даўбацца з Eclipse. Дзеля пашырэньня лінгвістычнае шызафрэніі падпісаўся на ўсе, што знайшоў, фідэліцеўскія development mailing lists - цераз адзін валяцца чужыя праблемы з .Net i Java, так і вывучу абедзьве тэхналёгіі :) Дарэчы, ад мяне да Неда Джонсана ўверх па кіроўчай вертыкалі ўсяго 7 прыступачак, а максымальная даўжыня гіерархічнага ланцужка, што пакуль знайшоў - 9; у штаце, здавалася, было болей узроўняў кіраваньня пры меншай агульнай колькасьці народу. Вось таму Fidelity - прыстойная фінансавая кантора, а штат - балота. Дарэчы, калі хто з бостанскіх хоча папрацаваць на штат (ASP/VB/Oracle, potentially .Net, рабіць асабліва нічога ня трэба, толькі на мітынгі хадзіць) - адзавіцеся, накірую куды трэба.