Музыка: | Fade To Bluegrass: The Bluegrass Tribute to Metallica |
ГрОб, сны
Набыў квіток на Грамадзянскую Абарону. Хто з тутэйшых ня едзе ў Чыкагу на штодзекалі - хадзем са мною! Дарэчы, сёньня сьніў цэрэмонію ўзнагароджаньня "Суботы-13". Прачнуўся ў халодным поце :)
А ilvyanyatka@lj сёньня прачнулася й запытала: колькі сялёдкі ў бочцы? Я падумаў, адказаў - каля 200 кг. Ты й зараз мяне пярэчыш? Яна, як высьвятлілася, сьніла, што мы спрачаемся наконт адказу на гэтае пытаньне - яна сьцьвярджала, што 50 кг, а я - што 200.
Рашыў цікавую задачку (калі хочаце парашаць самі - дык не чытайце камэнтары). Думаю, якая колькасьць вады мінімальная. Дупай адчуваю, што можна абысьціся й меншай колькасьцю, але цікава - як?
Imported event Original