| Музыка: | Butthole Surfers - Electriclarryland | 
RTFM
Дзесьці ў сераду кампутар на працы стаў граць вельмі ціха.
Разумны Сяржук:
- выставіў громкасьць у кампутары на максымум;
- выставіў громкасьць у  iTunes на максымум;
- адрэгаваў песьні ў плейлісьце, дадаў 100% Volume Adjustment.
Але ўсё роўна было ціха!
Тады Сяржук вырашыў запытаць суседзяў, тыя падказалі, што ёсць круцілка (knob) на кляве (якой ніколі не карыстаўся!) - падкруціў там, стала трохі лепей, але няшмат.
І праз 3 дні нарэшце выпадкова Сяржук вырашыў пачытаць доўбаную інструкцыю паглядзець на самі навушнікі. Зразумела-ж, там быў асобны рэгулятар громкасьці, скручаны амаль у нуль.
а пра канцатыдзень, новы ёрк, штодзекалі, мазгавое кола й г.д. я, можа, адпішу пазьней