Музыка: | Zet - З Новым Годам! |
Смайлiкi й панкi
Глядзеў сюды на розныя смайлiкi, асаблiва ўпадабаў гэтыя:
-:-) User is a punk rocker.
-:-( Real punk rockers don't smile
Прыгадаў :
Падыходзiць Хлопчык-Батанiк да Крутога Панка й пытаецца - а як мне стаць такiм крутым, як ты? Той адказвае - вось паназiрай за мной i рабi гэтаксама. Хлопчык-Батанiк хуценька пафарбаваў валасы, паставiў iх у iракез i йдзе за Крутым Панкам. Той плюнуў на сьценку - Хлопчык-Батанiк плюнуў, а побач яшчэ й Punks not dead напiсаў. Круты Панк пнуў сьметнiцу, а Хлопчык-Батанiк яшчэ й перагарнуў яе, каб усё сьмецце на вулiцу высыпалася. Круты Панк памачыўся ў закутку, а Хлопчык-Батанiк выйшаў на цэнтар плошчы, зьняў парткi ды наклаў вялiкую кучу. Падыходзiць ён да Крутога Панка й пытаецца - ну як, цi стаў я Сапраўдным Панкам?
- Не, - кажа Круты Панк. Сапраўдны Панк - гэта я, а ты - проста неталенавiты пераймальнiк.