Музыка: | Crying Nut - An Uncomfortable Party |
Даўно нічога сюды не пісаў. 165 фунтаў, хаджу нагамі, ем ротам, ляжу ў ложку, але апошнім часам усё меней ды меней. Афармляю непрацаздольнасьць, бо моск ня варыць зусім, нават на камэнты ў жэжэшачку не хапае.
Учора я йшоў на мятро з групы падтрымкі. Краем вока ўбачыў, як нешта ўпала, пачуў глухі ўдар. Павярнуўся, заўважыў чалавека на асфальце. Падыйшоў, гляджу - малады хлапец, гадоў 20-ці, галава пасечана, крывіць. Я набраў 911, тыя прыехалі даволі хутка. Зьявіліся ягоныя сябры, сказалі, што ён зваліўся з даху, а там 4 ці 5 паверхаў. Пры тым ён быў у прытомнасьці, нават размаўляў. У кашулі нарадзіўся, няйначай