Музыка: | Gillette - On the Attack |
Сустрэча на Чарльз
Учора адбылася гiстарычная сустрэча 2/15 11Е кляса 19-й СШ г. Менску (1991 г. разьлiву) й 3/14 групы 107311 БДПА выпуска 1996 г. Сустрэча праходзiла ў знойным Бостане, дзе нават а 11-й вечара было амаль што 30 градусаў Цэльсыя, а Фарэнгейт дык наогул звар'яцеў. Было выпiта нямерана пiва (Гiнес, Killians Red, Pete's Wicked Ale, Michelob i чагось яшчэ), зьедзена трохi мяса з бульбай, зьбiта дафiга кегляў (гралi ў боўлiнг вялiкiмi шарамi, ад якiм набываецца характэрная распальцоўка), перамыта нязьлiчана костачкаў былых аднакляснiкаў/-iц i аднагрупнiкаў/iц, зроблена трохi здымкаў. Спроба накалоць хiтры буржуiнскi aўтамат, што лiчыў шарыкi, ганебна правалiлася, але нягледзячы на тое, высокiя сустракаючыяся бакi засталiся задаволеныя. Была дасягнутая дамова сустрэцца як-небудзь яшчэ, прычым пажадана на амэрыканскае зямлiцы.
Аўтар гэтага недарэчнага ЖЖ асаблiва ганарыцца тым, што ўпершыню за жыцьцё выбiў болей за 100 ачкоў, а дакладна - 125.
Вiншаваньнi ў выглядзе каментаў на гэты пост прымаюцца