Weird Dreams
Учора: я ў Менску. Прычым ведаю, што я тут не жыву, а проста прыехаў пагасьцiць. Чамусьцi там вакол бостанскiя сябры, ў тым лiку
irrra@lj. Газэты ў шапiку трасянкамоўныя: "Вячэрнiй Мiнск" i "Знамя Юнасцi".
Сёньня: пад'язджаю да запраўкi, а там вялiкая чарга. Вырашаю зьехаць, чамусьцi спрабую ехаць задам, але там цяжка манеўраваць, таму разгублена спыняю машыну. Ад офiсу да мяне падыходзiць Ozzy Osbourne i пхае машыну са стаянкi. Пры гэтым УСЕ вакол ведаюць, хто ён такi, але, як i я, проста афiгеўшыя ад таго, што ўбачылi Озiка, ды яшчэ за такiм заняткам, таму нiхто да яго нiхто не падышоў за аўтографам.
З чаго гэта? Амаль нiколi наогул ня мог сны прыгадаць, лiчыў, што ня бачу iх зусiм. Восень, старэю...