Трэба дапамагчы Рыгору Барадуліну
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у лякарні, а фінансавае становішча Дзядзькі Рыгора, скажам так, не найлепшае. Жыве Народны паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль. За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзесяткамі ляжаць дома ў паэта.
Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.Сёньня да продажу выстаўлены адзін лот:
«Дажыць да зялёнай травы… Ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960–2003)». Укладаньне Сяргея Шапрана. Мяккая вокладка, 259 старонак, багата рэдкіх фотаздымкаў, аўтографы вершаў і лістоў. Пачатковая цана — 12 тысяч рублёў (для тых, у каго болей няма). Калі хто можа ахвяраваць 20 тысяч і больш — вітаецца.
Усе кнігі Рыгор Барадулін падпіша пэрсанальна.
Хороший поэт и хороший человек. Я присоединился к акции, к чему и вас призываю.
via
lemantar@lj