Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет vovansystems ([info]vovansystems)
@ 2006-05-01 16:11:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Настроение: pleased
Музыка:Нейро Дюбель - Жыцьцё

ішла пагулянка… ад ранку да ранку… і куфлі ўздымала вавана рука…
найвыдатнейшым шляхам правёў учора другую палову дня, якая павольна перацякла ў сёнюшнюю раніцу… раніцай прыйшлося ехаць дадому — «Біле» халоденькае засталося некранутым… ы…

я ўвогуле не разумею як можна трываць вавансыстэмса ў добрым падпіцьці :) дарэчы дотт ганебна зьліў ібану апошні фрэйм… фінал кубка снукэра я ўсёткі паглядзеў! раніцай паглядзеў фотакампрамат з таго разу і з учорашняга вечара… а яшчэ відэа…

лодар: скажыце, калі ласка, што-небудзь для электарату?
вавансыстэмс: саюзнае гасударства і незалежнасьць Беларусі — галоўнае для мяне!

зараз крышачку сумны, бо працяг пагулянкі, які прапануецца сёньня ў выглядзе «добра пасядзець» пад шыфроўкай «прыязджай зь венікам» я наведаць не змагу… таксама крышачку пакутую ад закона Раўнавагі — калі здараецца што-небудзь вельмі добрае, здараецца і вельмі непрыемнае :) але я ўсёткі знаходжуся ў найвыдатнейшым гуморы і асабліва хачу адзначыць усіх тых, хто стварыў для гэтага ўсе ўмовы ;)

і ўвогуле я стаў як Вялікі Шушпанчык — вельмі лянівы… вось нават думаць і пісаць у жожэ не хачу :) столькі здымкаў можна апублікаваць, столькі кампрамату напісаць, столькі адлічбаваць аўдыё і відэа і выкласьці, сьценаграмы ВС 1991, а лянота… сайт адзін рэдызайніць — таксама лянота… мне добра — не хачу нават варушыцца… :)

P.S. ніколі не дазваляйце заангажаваным у палітыку людзям вырашаць куды ісьці піць — гэта займае вельмі шмат часу ;)Image