Музыка: | Сяржук Сокалаy-Воюш - Фронт |
Фронт
Айчына, сьветлы вобраз твой —
нязьменны наш маяк
хай цемра ладзіць нам канвой
я добра бачу як
працяг суседняга пляча
жыве ў маім плячы
і людажэрам крумкачам
нас неперамагчы!
рэфрэн:
Фронт! Фронт! Фронт! —
ён маё і тваё абуджэньне,
ён народу майго Адраджэньне
Фронт! Фронт! Фронт!
там сталініст, там бюракрат —
рабы старых ідэй.
яны ствараюць штурматрад —
вандэі ўсіх вандэй.
яны вядуць сьмяротны бой —
ярлык, дубінка, газ,
і не валодюць сабой,
пачуўшы наш адказ!
рэфрэн
я цьвёрда веру ў свой народ,
абуджаны ад сну —
вясны адчуўшы надыход,
вітае ён вясну.
якія б беды не былі
запомні добра ты —
каб жыць і выжыць на зямлі
у Фронт яднай шыхты!
рэфрэн
© Сяржук Сокалаў-Воюш