Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2008-01-17 00:25:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:tango lesson

Tango: зьмены рытма
Вырашыў, што буду запісваць рухі танга, каб не забыць.
Сёньня - "прадвінутая" кляса ў МІТ у Карласа/Товы Марэна.
Павольныя крокі зь левай наперад, убок, перанос вагі, з правай назад. Аналягічна з правай. Важна! пры пераносе вагі трымаць пяткі разам, калі ногі не разам, вядомая будзе думаць, щто гэта крок убок
Просты рух наперад са зьменай рытма - павольна-павольна-хутка-хутка-хутка.
Просты рух наперад зь пераносам вагі павольна наперад-павольна наперад-тры хуткіх пераноса вагі
Просты рух наперад зь дзьвюма, а не трыма, пераносамі вагі й паўзай
Тое-ж, але пераносіць вагу не перад, а пасьля паўзы. Павольна-павольна-паўза-хуткі перанос вагі-павольна. Атрымліваецца сваеасаблівая сынкопа, Карлас сказаў, што перанос адбываецца на чацьвертай долі такту. Кавалеру цяжка!
Перамена кірунку - з правай нагі павольны крок наперад, хуткі перанос вагі й з правай-жа хуткі крок назад. Зь левай нагі не працуе, бо ў дамы атрымліваецца вельмі нетыповы крок наперад (але я прыдумаў, як гэта рабіць так, каб мой крок назад, а яе наперад прыпадаў на апошні акорд песьні - і тады гэта пераходзіць у прыгожы фінал).
Двайная перамена кірунку - з правай нагі павольны крок наперад, хуткі перанос вагі, з правай-жа хуткі крок назад, хуткі перанос вагі, з правай-жа хуткі крок наперад.
Простыя крокі наперад/назад зь пераносам вагі. Крок - перанос, крок - перанос. Такім чынам, усе крокі робяцца з аднога й таго-ж боку (мне не спадабалася, як яно выглядае). Калі назад, дык трэба йсьці зь левай нагі назад і налева, каб вылятаць у цэнтар кола, калі наперад, дык з правай, каб выходзіць на перыметр.
Прышпільныя check steps - перайсьці ў cross system (крок налева, незаўважны перанос вагі ў кавалера), пасьля чаго кавалер ідзе зь левай наперад outside, вядомая - зь левай назад, і пачынаюць качацца туды-сюды. Пры гэтым кавалер можа перасоўваць заднюю нагу й такім чынам рабіць кола вакол дамы.