Учора добры дохтар Влад 
vvz@lj забраў нас са шпіталя. Па дарозе ён распавядаў - вось, Антосік, цябе, як карэннаму бастанчаніну, тутэйшыя выдатныя мясціны - Fenway, Storrow-драіў, мост Леанарда Закіма. А я прыкінуўся рызьзём і не адсьвечваў, ціхусенечка сядзеў. Калі прыехалі дадому, тут я адразу адваяваў сабе найвялікшы пакой у кватэры, адзіны ложак (бабуля сьпіць на раскладушцы, а бацькі жывуць на матрацы, што ляжыць проста на падлозе), дзьве шуфлядкі. А ўвечары высьвятлілася, што малозіва ў маці сканчаецца, а малака яшчэ няма, ну я й выдаў канцэрт па заяўках. Айні кляйні нахтмузік - extended mix - пачалася пасьля дзевяці, а скончылася пасьля апоўначы. Урэшце прачнуўся бацька й стаў макаць палец у формулу й даваць пасмактаць. Я вам так скажу - татаў палец, канешне, горшы за матчыну цыцку, але ня вельмі.