Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет antosik ([info]antosik)
@ 2009-08-13 11:41:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Учора добры дохтар Влад [info]vvz@lj забраў нас са шпіталя. Па дарозе ён распавядаў - вось, Антосік, цябе, як карэннаму бастанчаніну, тутэйшыя выдатныя мясціны - Fenway, Storrow-драіў, мост Леанарда Закіма. А я прыкінуўся рызьзём і не адсьвечваў, ціхусенечка сядзеў. Калі прыехалі дадому, тут я адразу адваяваў сабе найвялікшы пакой у кватэры, адзіны ложак (бабуля сьпіць на раскладушцы, а бацькі жывуць на матрацы, што ляжыць проста на падлозе), дзьве шуфлядкі. А ўвечары высьвятлілася, што малозіва ў маці сканчаецца, а малака яшчэ няма, ну я й выдаў канцэрт па заяўках. Айні кляйні нахтмузік - extended mix - пачалася пасьля дзевяці, а скончылася пасьля апоўначы. Урэшце прачнуўся бацька й стаў макаць палец у формулу й даваць пасмактаць. Я вам так скажу - татаў палец, канешне, горшы за матчыну цыцку, але ня вельмі.