Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2003-07-25 11:36:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Пакрытыкуйце пераклад, калi ласка
Мая любiмая глава з кнiжкi пра Чабурашку

Цяпер Гена, Галя й Чабурашка амаль штовечар бывалi разам. Пасьля працы яны зьбiралiся ў кракадзiла дома, мiрна гаварылi, пiлi каву й гулялi ў крыжыкi-нулiкi. Але Чабурашку ня верылася, што ў яго нарэшце зьявiлiся сапраўдныя сябры.
"Цікава, - падумаў ён аднойчы, а калі-б я сам запрасіў кракадзіла ў госьці, ці прыйшоў-бы ён да мяне? Bядома, прыйшоў-бы, - супакойваў сябе Чабурашка. - Бо мы зь ім сябры! А калі не?
Каб доўга ня думаць, Чабурашка зьняў слухаўку й затэлефанаваў кракадзілу.
- Алё, Гена, прывітаньне! - пачаў ён. - Ты што робіш?
- Нічога, - адказаў кракадзіл.
- Ведаеш што? Прыходзь да мяне ў госьці.
- У госьці? - зьдзівіўся Гена. - Навошта?
- Каву піць, - сказаў Чабурашка. Гэта было першае, што прыйшло яму ў голаў.
- Ну што-ж, - сказаў кракадзіл, - я з задавальненьнем прыйду.
"Ура!" - ледзь не закрычаў Чабурашка. Але потым падумаў, што нічога тут асаблівага няма. Адзін таварыш прыходзіць у госьці да другога. І ня трэба крычаць "ура", а ў першую чаргу паклапаціцца, каб яго лепей сустрэць.
Таму ён сказаў кракадзілу:
- Толькі ты захапі з сабой, калі ласка, кубачкі, а то ў мяне няма ну аніякага посуду!
- Што-ж, захаплю. - і Гена стаў зьбірацца. Але Чабурашка затэлефанаваў зноўку:
- Ты ведаеш, у мяне й каўніка няма. Вазьмі, калі ласка, свой. Я ў цябе бачыў на кухні.
- Добра. Вазьму.
- І яшчэ адна маленькая просьба. Забяжы па дарозе ў краму, а тое ў мяне кава кончылася.
У хуткім часе Чабурашка затэлефанаваў яшчэ раз і папрасіў, каб Гена прынёс маленькае вядзерца.
- Маленькае вядзерца? А навошта?
- Разумееш, ты пойдзеш да калёнкі й набярэш вады, каб мне ўжо не выходзіць з хаты.
- Ну што-ж, - згадзіўся Гена, - я прынясу ўсё, што ты прасіў.
У хуткім часе ён зьявіўся у Чабурашкі нагружаны, як той насільшчык на вакзале.
- Я вельмі рады, што ты прыйшоў, - сустрэў яго гаспадар. - Толькі я, выявілася, зусім ня ўмею варыць каву. Проста ніколі не спрабаваў. Можа, ты возьмесься прыгатаваць яе?
Гена ўзяўся за працу. Ён сабраў дровы, разьвёў цяпельца каля будкі й паставіў каўнік на вагонь. Праз паўгадзіны кава ўскіпела. Чабурашка быў вельмі задаволены.
- Як? Добра я цябе пачаставаў? - пытаўся ён у кракадзіла, калі праводзіў таго даха ты.
- Кава атрымалась цудоўная, - адказваў Гена. - Толькі я папрашу цябе, зрабі такую ласку: калі ты яшчэ раз захочаш пачаставаць мяне, не саромейся, прыходзь да мяне дадому. І кажы, чым ты мяне хочаш пачаставаць: гарбатай, кавай ці проста абедам. У мяне ў хаце ўсё ёсьць. І мне гэта будзе нашмат зручней. Дамовіліся?
- Дамовіліся, - сказаў Чабурашка. Ён, канешне, засмуціўся трохі, бо Гена зрабіў яму заўвагу. Але ўсё роўна быў вельмі задаволены. Бо сёньня сам кракадзіл прыходзіў да яго ў госьці.



(Добавить комментарий)


[info]idealcapture@lj
2003-07-25 06:52 (ссылка)
Дяденька, дайте книжицу почитать. Я волшебное слово знаю: "Пожалуйста"

(Ответить)


[info]miram@lj
2003-07-25 07:47 (ссылка)
граюць музыку, а ў гульні гуляюць.
-б, -бы пісаліся праз злучок да 1933, але нават Янка Станкевіч прызнаў, што ніякай рацыі ў гэтым злучку няма.
канешне: лепш "вядома" як уводнае слова. і ў кожным разе "канеЧне", як "яеЧня", "руЧнік".
"а то" (не "а тое").
прынЁс (не "прынЕс").
забяжы (не "забягі").
затўлефанаваў. даха ты.
пойдзеш ДА калёнкі (і будзеш стаяць ЛЯ яе, пакуль наліваецца).
для маленькага вогнішча ёсьць мілае слова "цяпЕльца".
дык каўнік ці кафейнік?
папрашу цябе аб адной пазыцы -- аб адной ласцы (пазыка -- гэта калі пазычаюць: адзін дае, другі бярэ). А лепш: папрашу цябе, зрабі такую ласку: ...
я сказаў бы: нагружаны, як той насільшчык.

а яшчэ будзе? :)
у мяне ўражаньне, што сынтаксіс дзе-нідзе калькуецца і таму грувасткі. напр. "папрашу аб".
а ўвогуле файна. яшчэ хачу :)

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2003-07-26 02:19 (ссылка)
>граюць музыку, а ў гульні гуляюць.
Fixed

>-б, -бы пісаліся праз злучок да 1933, але нават Янка Станкевіч прызнаў, што ніякай рацыі ў гэтым злучку няма.

А -ж, -жа? Тут шмат якiя эмiгранты так пiшуць, ды й я прызвычаiўся. Таксама можна аргумэнтаваць, што "прыйшоў-бы" - гэта форма дзеяслова. Можа, пакiнуць як асаблiвасьць правапiсу пераклаччыка? :)

>канешне: лепш "вядома" як уводнае слова.
Fixed. Fucking Russian!

>і ў кожным разе "канеЧне", як "яеЧня", "руЧнік".
Блiн! Я ўсё жыцьцё пiсаў "рушнiк". ЧАМУ???

>прынЁс (не "прынЕс").
Праглядзеў. А ўсё маскальская непавага да прац вядомага гiсторыка [(с), здаецца, Анатбел :) ]

>"а то" (не "а тое").
>забяжы (не "забягі").
>затўлефанаваў. даха ты.
>пойдзеш ДА калёнкі (і будзеш стаяць ЛЯ яе, пакуль наліваецца).
>для маленькага вогнішча ёсьць мілае слова "цяпЕльца".
Fixed

>дык каўнік ці кафейнік?
Kаўнік, каўнік! "Если есть чашка чаю, то должна быть кошка кофе" :)

>папрашу цябе аб адной пазыцы -- аб адной ласцы (пазыка -- гэта калі пазычаюць: адзін дае, другі бярэ). А лепш: папрашу цябе, зрабі такую ласку: ...
Cool. Мне гэтая пазыка таксама вуха рэзала, але cам не дадумаўся

>я сказаў бы: нагружаны, як той насільшчык.
Fixed

>у мяне ўражаньне, што сынтаксіс дзе-нідзе калькуецца і таму грувасткі. напр. "папрашу аб".

У яго так наогул - шмат дзе мова вельмi сырая. Той-жа :) Дзядзя Фёдар у мульцiку вельми падпраўлены (а ў Чабурашкi наогул забралi сяброўку Галю :( )

>а яшчэ будзе? :)
>а ўвогуле файна. яшчэ хачу :)
З аднаго боку - я канчаткова зразумеў, што мне з расейскай перакладаць цяжэй, чым з ангельскай. З другога - крытыка падабаецца. Абяцаю паспрабаваць, не абяцаю, што нешта атрымаецца.

(Ответить) (Уровень выше)


[info]syarzhuk@lj
2003-07-26 02:27 (ссылка)
Забыўся падзякаваць. Дык вось:
Дзякуй!

Што параiш наконт "аказваецца" / "апыняецца" / "на самой справе"?

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]miram@lj
2003-07-26 11:59 (ссылка)
Апынацца -- гэта аказвацца ў пэўным месцы. І толькі. "Выйшаўшы з цягніка, я апынуўся на пэроне".
Як уводнае слова і г.д. -- аказваецца, на самой (самай) справе, насамрэч, ажно ("прыходжу дадому, ажно кватэру абрабавалі")...

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)

Re:
[info]syarzhuk@lj
2004-02-18 11:01 (ссылка)
Бушлякоў ужывае "аказваецца" (http://www.svaboda.org/news/articles/2004/02/20040218134526.asp)

(Ответить) (Уровень выше)


[info]miram@lj
2003-07-26 12:13 (ссылка)
"Выйшаўшы з цягніка, я апынуўся на пэроне -- і тут выявілася, што цягнік ідзе ня ў той бок".
Во яшчэ варыянт.

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2003-07-26 19:49 (ссылка)

(Ответить) (Уровень выше)


[info]dryhva@lj
2003-07-25 07:51 (ссылка)
Чабурашка зьняў тэлефонную трубку й пазваніў кракадзілу - dumaju tut patelefanavaŭ budzie lepiej zamiž pazvaniŭ.
Але Чабурашка затўлефанаваў зноўку: - nu sam zdecca zaraz pabačyš pamylačku ŭ pravapisie.
Забягі па дарозе ў краму - ja b napisala zabiažy.
Толькі я, аказваецца, зусім ня ўмею варыць каву. - možna akazvajecca zamianić. "Apyniajecca ja nia ŭmieju kavu varyć" ci "Na samoj spravie ja ni ŭmieju kavu varyć"
паставіў кафейнік на вагонь - kaŭnik, tak jak raniej pisaŭ
калі праводзіў таго даха ты - dachaty adnoje slova

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2003-07-26 02:24 (ссылка)
>dumaju tut patelefanavaŭ budzie lepiej zamiž pazvaniŭ.
"Тэлефонная трубка" перашкаджала. Замянiў на слухаўку - й самае тое :)

>nu sam zdecca zaraz pabačyš pamylačku ŭ pravapisie.
>ja b napisala zabiažy.
>kaŭnik
>dachaty

Fixed

>akazvajecca zamianić. "Apyniajecca ja nia ŭmieju kavu varyć" ci "Na samoj spravie ja ni ŭmieju kavu varyć"

Мне не падабаецца, як гучыць "апыняецца". "На самой справе" - добра, але далёка ад арыгiналу. Пакуль пакiну "аказваецца" ды спытаю [info]miram@lja...

Дзякуй!

(Ответить) (Уровень выше)


[info]syarzhuk@lj
2003-07-26 19:49 (ссылка)
>Apyniajecca
[info]miram@lj падказаў файнае слова "выявілася"

Chapter 1:
http://www.livejournal.com/users/syarzhuk/154988.html?mode=reply

(Ответить) (Уровень выше)


[info]zolak@lj
2003-07-25 11:47 (ссылка)
Heta pierakład? Fajna!

(Ответить)


[info]rydel23@lj
2003-07-28 05:32 (ссылка)
Kaunik?? Nikoli nia czuu. U nas u siamji uzyvajuc slova IMBRYK.
Konczylasia - mo lepiej skonczylasia?
Viadzierca?? Lepiej "cebryk" (?)
A kniha -- superskaja! :)))

(Ответить)