А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 25th, 2002

March 25th, 2002

March 25th, 2002
10:06 am
[User Picture]

[Link]

Так бывае...
Цэльны дзень размаўляў з сябрам па yahoo pager'у, усё было добра. А ўвечары прыходзiць ад яго лiст: "даруй за ўсё дрэннае, што я табе нарабiў". Я падумаў - ён п'яны. Параiўся з жонкай - яна сказала тое-ж самае. Накатаў адказ - "ты, паскуда, без мяне тут нажраўся".
Потым мне нехта растлумачыў, што якраз у тую пятнiцу праваслаўныя павiнны прасiць лiтасьцi за ўсё дрэннае, што нарабiлi ў мiнулым годзе. Даравальная пятнiца цi нешта такое.

Ну а мы, людзi няверуючыя, традыцыйна рэзалiсь у прэф усю ноч з цяпнiцы на суботу з плаўным пераходам у сьвяткаваньне дня варэньня Андрэя Пашына. Падаравалi яму вялiкую пушыстую жабу й прыгожа раздрукаваны вершык пра жабу й руку Масквы.

(Leave a comment)

TimeEvent
02:46 pm
[User Picture]

[Link]

Kiно
Яшчэ адна шыкоўная стужка: Dogma Кевiна Смiта. Рагаталi так, што сьценкi трасьлiся.
(Метатрон, голас Бога) Вы, людзi, фiзычна ня можаце ўспрымаць Боскi голас. Мы сапсавалi пяць Адамаў, пакуль дапёрлi

Але, сам таго ня ведаючы, Кевiн Смiт дапёр да Iсьцiны. Бог сапраўды ёсьць ня вельмi разумнай жанчынай, жахлiвай, як Аланiс Морысэт. I Боскi голас немагчыма чуць, гэтаксама як Марысэтаўскi.

Current Music: Boney NEM- The Very Best of Greatest Hits

(10 comments | Leave a comment)

TimeEvent
06:41 pm
[User Picture]

[Link]

Крыўда
У мяне ёсьць такое правiла: калi нехта цябе крыўдзiць, робiць непрыгожыя ўчынкi цi кажа нейкiя гадасьцi - падумай, чалавек гэта робiць з-за сваёй дурасьцi цi сапраўды з-за паганай натуры. Калi ёсьць хоць якi-небудзь шанец, што гэта можна растлумачыць глупствам - дык навошта тады крыўдзiцца? На дурных ня крыўдзяцца, iх шкадаваць трэба.

Чым гэта правiла добрае - дазваляе пазьбегнуць канфлiктаў з-за дробязi, але дакладна паказвае сапраўды паганых людзей. Зноў-ткi, калi ведаеш, што чалавек паганы, дык замест таго, каб крыўдзiцца, лепей проста выключыць яго са свайго жыцьця. Я вам раю - паспрабуйце. Нэрвовыя клеткi, як вядома, - дэфiцыт.

Current Music: Davka - Lavy's Dream
Tags:

(Leave a comment)

TimeEvent
07:28 pm
[User Picture]

[Link]

Дзень Волi
Беларусам шанцуе. Бо, як кажуць, БНР ёсьць старэйшым на плянэце ўрадам у выгнаньнi. Хутка ў кнiгу рэкордаў Гiнэса трапiм.
Беларусам катастрафiчна не шанцуе. Бо нашае сьвята - Дзень Волi - як i 20 гадоў таму, пры камунiстах, сьвятам не зьяўляецца.
Дагэтуль кiраўнiк краiны не размаўляе на беларускай мове. Дагэтуль гiмнам краiны ёсьць халуйская песенька "Мы беларусы, з братняю Русьсю..." Дагэтуль гэрбам краiны ёсьць сэрпаста-малаткасты камунiстычных часоў малюнак, якi жартаўнiкi ахрысьцiлi "закатам над балотам". Дагэтуль тыя, хто падтрымлiвае йдэю незалежнае, самастойнае Беларусi - у меншасьцi. Калi яны ведаюць шлях да лепшага жыцьця, дык ня могуць данесьцi яго да народа. А хутчэй за ўсё й яны ня ведаюць.

Памятаеце пачатак 90х? Калi здавалася, што ўсё атрымаецца. Калi над Домам Ураду лунаў наш бел-чырвона-белы сьцяг. Калi было нашмат лягчэй дыхаць паветрам. I здавалася, што нiкуды ехаць ня прыйдзецца, будзе жыцьцё на роднай зямлi. Калi, як кажуць, ужо йшлi перамовы пра афiцыйную перадачу палнамоцтваў ад БНР да тагачаснага кiраўнiцтва краiны. Калi 25 сакавiка сапраўды было сьвяточным Днём Волi? Куды гэта сканала? Чаму мы гэта згубiлi? Чаму з дня нараджэньня незалежнае Беларусi 25 сакавiка ператварылася ў памiнальны дзень? Не Дзень Волi, а Дзень Памiнкаў Волi-Нябожчыцы?

Але ўсё-ж такi мы ня ўсё яшчэ страцiлi. Ёсьць мы, ёсьць мова. Прыйдзе той час... А пакуль - болей як мантра для самагiпнозу, чым на самой справе:

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Current Music: Voivod - The Outer Limits

(2 comments | Leave a comment)

Previous Day 2002/03/25
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org