А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 1st, 2004

March 1st, 2004

March 1st, 2004
09:45 am
[User Picture]

[Link]

30 год, палёт нармальны

(Leave a comment)

TimeEvent
09:49 am
[User Picture]

[Link]

:)
Толькi што на маiх вачох стрэлiся два чалавекi й замест замест звычайнага гаўюдуйнга выдалi наступнае:
- Are you staying out of trouble?
- I'm trying. This is the hardest thing that I do all day.

(15 comments | Leave a comment)

TimeEvent
10:31 am
[User Picture]

[Link]

Вершык пад настрой
Лявон Случчанін - Песьня цяплу
Кажнай часткай смуглага цела
адчуваю цябе, цяпло!
Вось загэтым надзейна і сьмела
песьня зьзяе вясёлкаю слоў.

Добра так расхінуцца насьцеж,
ідучы па зялёнай вясьне,
удыхаючы цёплае шчасьце,
абудзіўшае сэрца мне.

Добра сонцу падставіць грудзі,
прамянямі абсупаць душу,
каб сказалі шчасьлівыя людзі,
што я сонца у сэрцы нашу.

Добра шапку закінуць пад лаву,
хай пад лаваю лета жыве.
Людзі скажуць: шаўковыя травы
парасьлі на маёй галаве.
Добра любую мець на прымеце
і любіць колькі сілы стае.
Можа будзе свавольнік-вецер
мне насіць пацалункі яе.

Скажуць: хлопча, табе не да твару:
жонка ёсьць - уцякай ад бяды,
калі сэрца бушуе пажарам -
выпі кубак халоднай вады!

Добра, людзі! Цяпло на прадвесьні
неяк дзіўна за сэрца скубе,
і здараецца - словамі песьні
можна навет і выдаць сябе.

Толькі вы не кажэце жонцы,
што я сёньня вясёлкаю слоў
слаёлю дні няўміручага сонца,
слаўлю зелень і слаўлю цяпло!

(3 comments | Leave a comment)

TimeEvent
03:56 pm
[User Picture]

[Link]

Ванітуе ад калец
Мае мірыканскія фрэнды й проста чытачы! Вось растлумачце мне такое. Трэйці дзень чытаю ў стужцы пра страсьці хрыстовы. Сёньня пачалі пісаць пра Воскараў. Я проста не разумею.

Мелгібсанаўскі опус - ад адной колькасьці шуму, што быў вакол яго, было зразумела, што будзе такая-ж лажа, як і, скажам, другая з трэйцяй Матрыцы (я, дарэчы, іх дагэтуль не глядзеў - і не шкадую). Воскары - якая розьніца, якую стужку лічыць лепшай нехта яшчэ??? Вы-ж ведаеце, што ўладар пярсьцёнкаў - гэта папсовая пустакветка, а, скажам, "Дзень Сурка" ці там "Чорная ружа - сымбаль суму" будзеце пераглядаць не адзін год - дык што сьведчыць той факт, што пярсьцёнкі атрымалі 11 Воскараў, а Чорная Ружа - ніводнага?

Current Mood: Ванітуе ад калец
Current Music: Butthole Surfers - I Saw an X-Ray of a Girl Passing Gas

(21 comments | Leave a comment)

TimeEvent
04:03 pm
[User Picture]

[Link]

утульны ложак
Затое вось якую прыгажосьць мне [info]mypehka@lj падаравала вожык, утульны ложак )

Current Music: Dokaka - Creeping Death

(Leave a comment)

TimeEvent
04:32 pm
[User Picture]

[Link]

Слухаю на repeat "Мільён алых ружаў" Пугачовай і "Сіні-сіні іней" Аньне Вескі. Зусім звар'яцеў стары

(1 comment | Leave a comment)

Previous Day 2004/03/01
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org