А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - November 19th, 2004

November 19th, 2004

November 19th, 2004
09:11 am
[User Picture]

[Link]

QOTD
No one goes to a Checkhov play in a live theatre hoping to see an Elton John concert. Checkhov plays are about groups of people kvetching about how sad they are period.

Гэта я чытаю водгукі на прагледжаную ўчора Le Déclin de l'empire américain.
А потым мы пайшлі ў любімы падвальчык "Бліжняга Ўсходу", дзе гралі , як заўжды, цудоўныя Gogol Bordello. Скакалі ажна да гадзіны ночы. Жонцы асабліва спадабалася, што яны на біс сьпелі яе любімую песеньку пра Мусаліні. А вось пра сарэбраных зайцоў зажалі...
А сёньня там-жа пяе "Ленінград"... Бедныя мае ножанькі!

Current Music: The Specials - The Peel Sessions
Tags:

(5 comments | Leave a comment)

TimeEvent
09:33 am
[User Picture]

[Link]

трагедыя - трЭджык - траджЫць
А яшчэ ва ўчарашнім кіне падумаў - як па-рознаму адное й тое-ж слова гучыць у розных мовах. Па-нашаму трагедыя - нешта паўнаважнае, зацяжное, доўгае, але сканчаецца, зразумела, дрэнна. Па-ангельску - трЭджык, сухі, кароткі, як стрэл. А па-французку - траджЫць - неяк легкадумна, можа траджыць, а можа й не траджыць, нешта дрыжыць, можна ўсё жыцьцё пражыць з гэтым траджыць.

Current Mood: tragic
Current Music: Ramones - Brain Drain
Tags:

(Leave a comment)

Previous Day 2004/11/19
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org