Кот
Кот прыкалоў. Прачынаюся, яшчэ вочы не расплюшчыў - ён падыходзiць i з выглядам "Хадзем за мной, там ТАКОЕ" йдзе на кухню. Натуральна, ў абедзьвюх талерачках для ежы - пуста. Даруй, кажу, бяру мяшок зь ежай, насыпаю - ён пiльна сочыць. Усё, кажу, насыпаў, еш давай - ён супакоена кiўнуў галавой i пайшоў прэч, мауляў, я есьцi не хацеў, але-ж пустыя талеркi - гэта непарадак!