А я брахаць ня ўмею, дык і завыў
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 6 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
08:38 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Кот і даасізм Жонка ўчора скардзіцца: кот прыйшоў дадому, папрасіў піць. Яны пусьціла ваду з крана, а Сыдней сядзіць, ня п'е, а толькі глядзіць на струмень. Але-ж, тлумачу, кот дзесьці набраўся кітайскае філязофіі й зараз чакае, пакуль праплыве цела Барсіка з суседняе вуліцы.

http://community.webshots.com/photo/61477553/61477746rwIeyr
Tags: cats, cats::sydney
|
03:59 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
яны разумнейшыя за нас Кот звычайна забягае дадому, кідаецца да талеркі зь ежай, хутка глытае й выскоквае назад на вуліцу, пакуль дзьверы не зачынілі. Сёньня-ж я быў у добрым гуморы, падумаў - хай вольная жывёлка пабегае, чакаў колькі хвілін, можа пойдзе. Але кот упарта еў і нікуды не зьбіраўся. Ну, зачыніў я замок і пайшоў - а на вуліцы пачаўся сьнег. І не кажыце мне, што ён, у адрозьненьне ад мяне-дзюндзі, чытаў прагноз надвор'я. Не чытаў ён. Проста яны разумнейшыя за нас
Tags: cats, cats::sydney
|
12:20 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Хайку пра ката Я прачнуўся рана, Сыдней, што грэўся побач, пацягнуў да дзьвярэй, але, калі я адчыніў, пайшоў ня ўніз, на вуліцу, а наверх, я, зьдзіўлены, папоўз за ім, ён мінаваў трэйці паверх і рушыў далей па лесьвіцы, дзьверы на дах былі адчыненыя й ён пайшоў туды, стаяла ноч, праз цёмныя хмары прабіваўся поўны месяц, кот быў маленечкі пад гэтым небам, але стаяў, горда задраўшы хвост, быццам кідаў выклік Прыродзе
хмары на небе кот на даху пільнуе месячных зайцоў
Current Music: Pere Ubu - Pennsylvania Tags: cats, cats::sydney, haiku
|
11:21 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Сьвет не без добрых людзей Кот, пакуль мы шляліся па Нявадзе, трапіў у бойку. Нехта (думаю, што які сабака) моцна куснуў яго за хвост. Адна жанчына, дай ёй бог здароўя, йшла побач, убачыла Сыднея, які, як яна сказала, літаральна плакаў. Узяла яго дахаты, адвязла да ветэрынару, заплаціла за візыт, там кату ўкалолі антыбіётыкаў. Разьвесіла па раёне аб'явы, што кот у яе. Нехта з нашага дому ўбачыў, прынес аб'яву ды павесіў у нашым пад'ездзе. Так што сёньня Сыдней зноўку з намі!
Сказалі, што непрывітага ката цяпер шэсьць месяцаў нельга выпускаць на вуліцу. Ён, небарака, йрвецца гуляць, плача, як дзіця малое. Яшчэ й антыбіётыкі прыйдзецца яму есьці два тыдні, праўда, падабаліся, бо салодкія. Так што заўтра паеду, куплю нашыйнік з павадком і буду яго выгульваць так, на вяровачцы
Tags: cats, cats::sydney
|
09:42 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Кот-паляўнічы Кот зноўку прыкалоў. Выйшла жонка ўвечары з хаты. Падбягае горды кот, радасна мурчыць, бо ў зубох у яго - МЫШКА! Во які, мяўляў, я паляўнічы! Але што, калі жонка мурчаньня не пачула? І таму кот громка мяўкнуў. Зразумела, мышка выпала - і шасьць у хмыз! Кот стралой за ёй, пра гонар зусім і забыўся. Так што ніякага Лафанцена нам тут ня трэба.
Tags: cats, cats::sydney
|
07:55 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Кот Кот прыкалоў. Прачынаюся, яшчэ вочы не расплюшчыў - ён падыходзiць i з выглядам "Хадзем за мной, там ТАКОЕ" йдзе на кухню. Натуральна, ў абедзьвюх талерачках для ежы - пуста. Даруй, кажу, бяру мяшок зь ежай, насыпаю - ён пiльна сочыць. Усё, кажу, насыпаў, еш давай - ён супакоена кiўнуў галавой i пайшоў прэч, мауляў, я есьцi не хацеў, але-ж пустыя талеркi - гэта непарадак!
Tags: cats, cats::sydney
|
|