Сьвет не без добрых людзей
Кот, пакуль мы шляліся па Нявадзе, трапіў у бойку. Нехта (думаю, што які сабака) моцна куснуў яго за хвост. Адна жанчына, дай ёй бог здароўя, йшла побач, убачыла Сыднея, які, як яна сказала, літаральна плакаў. Узяла яго дахаты, адвязла да ветэрынару, заплаціла за візыт, там кату ўкалолі антыбіётыкаў. Разьвесіла па раёне аб'явы, што кот у яе. Нехта з нашага дому ўбачыў, прынес аб'яву ды павесіў у нашым пад'ездзе. Так што сёньня Сыдней зноўку з намі!
Сказалі, што непрывітага ката цяпер шэсьць месяцаў нельга выпускаць на вуліцу. Ён, небарака, йрвецца гуляць, плача, як дзіця малое. Яшчэ й антыбіётыкі прыйдзецца яму есьці два тыдні, праўда, падабаліся, бо салодкія. Так што заўтра паеду, куплю нашыйнік з павадком і буду яго выгульваць так, на вяровачцы