Хайку пра ката
Я прачнуўся рана, Сыдней, што грэўся побач, пацягнуў да дзьвярэй, але, калі я адчыніў, пайшоў ня ўніз, на вуліцу, а наверх, я, зьдзіўлены, папоўз за ім, ён мінаваў трэйці паверх і рушыў далей па лесьвіцы, дзьверы на дах былі адчыненыя й ён пайшоў туды, стаяла ноч, праз цёмныя хмары прабіваўся поўны месяц, кот быў маленечкі пад гэтым небам, але стаяў, горда задраўшы хвост, быццам кідаў выклік Прыродзе
хмары на небе
кот на даху пільнуе
месячных зайцоў