яны разумнейшыя за нас
Кот звычайна забягае дадому, кідаецца да талеркі зь ежай, хутка глытае й выскоквае назад на вуліцу, пакуль дзьверы не зачынілі. Сёньня-ж я быў у добрым гуморы, падумаў - хай вольная жывёлка пабегае, чакаў колькі хвілін, можа пойдзе. Але кот упарта еў і нікуды не зьбіраўся. Ну, зачыніў я замок і пайшоў - а на вуліцы пачаўся сьнег. І не кажыце мне, што ён, у адрозьненьне ад мяне-дзюндзі, чытаў прагноз надвор'я. Не чытаў ён. Проста яны разумнейшыя за нас