|   |  
   |  
 
 Навіны культуры
Схадзіў на "АўкцыЁн"
Паглядзелі "Кіроўцу для Веры". Тыповы прадукт Імпэрыі Зла Імпэратара Пу - Крывавы Гэбіст (чымсьці нават падобны тварам да Пу) верціць людскімі жыцьцямі, а яны пра гэта не здагадваюцца, бо Крывавы Гэбіст разумнейшы за іх. Адзін генерал (яму па чыну палагаецца мець IQ вышэй за плінтус) робіць нейкія зрухі, але гіне ў бойцы з Крывавымі Гэбісцкімі Дэзінфектантамі. Напрыканцы стужкі, забіўшы жанчыну, Крывавы Гэбіст раптам робіцца Спачуваючым Чалавекам і адпускае кіроўцу зь немаўляткам. Карацей кажучы, Гэбня - яна крывавая, але справядлівая, таму лепей не перашкаджайце ей у нялёгкай барацьбе з Ворагамі Расеі, а, наадварот, дапамагайце, пішыце даносы.
Заўтра будзем гуляць у штодзекалі. Дарэчы, пра нас ужо пішуць пытаньні
У сераду пайду на Прэпадобнага Шклянае Вока
 А яшчэ мы нарэшце купілі сабе кватэрку й зараз, замест таго каб флудзіць у ЖЖ, мне трэба пакавацца... 
 
 |  |