Tango: Sacadas y Ganchos
Учора - кляс у Дэвіда Блэка
Sacadas (сакады). Слова значыць "падрэзкі", мае той-жа старажытнабеларускі :) корань, што й "сектар", "секта", "сякера". Выглядае (але толькі выглядае!), быццам кавалер сваёй нагой зьбівае нагу дамы. Просты варыянт зь дзьвюма сакадамі - зрабіць base, выйсьці ў cruzada. Адтуль вясьці даму быццам-бы ў front ocho з правай нагі. Першы крок - У момант, калі яна ўжо пачала пераносіць вагу на правую нагу, ступіць сваёй правай знутры туды, дзе яе левая. Арыентавацца так, каб нос пярэдняй нагі па вертыкалі супадаў зь плячом дамы (на гэтым кроку, адпаведна, насок правай нагі кавалера зь левым плячом дамы). Важна - ступаць наперад, але павярнуцца целам направа (даме таксама), такім чынам, каб грудзі былі паралельныя. Даме важна ступаць наперад, а не наперад-налева (cross your path - bad), бо інакш яна аддзяляецца ад кавалера й наступны крок робіцца цяжкім, а то-й немагчымым.
Другі крок - з-за таго, што кавалер фактычна заняў пазыцыю, дзе была дама, яна цяпер ня можа йсьці ў front ocho. Ён хутка праварочваецца на правай назе (дзесьці 120-150 градусаў) й вядзе яе ў паварот (molinete). Пасьля front ocho другі крок у molinete - крок убок, у гэтым выпадку налева. Кавалер зноўку ступае нагой (у гэты раз - левай) знутры туды, дзе была нага дамы - вось і другая сакада, зноўку трэба павярнуцца (дзесьці на 100-120). Трэйці крок у molinete - back ocho, але як толькі дама робіць крок назад, кавалер звонку датыкаецца сваёй правай нагой да яе (parada - прыпынак). Тут трэба ўзяць яе ногу ў "клешчы" (здаецца, гэта называецца mordida). Адсюль могуць быць розныя варыянты. Можна правай нагой пераступіць цераз яе нагу й зрабіць gancho (кручок). Можна зрабіць, каб яна перанесла вагу на заднюю нагу, й, карыстаючы пярэднюю як рычаг, пакруціць (barrida).
Рэзалюцыя - адступіць правай нагой назад-налева, правесьці даму цераз сваю левую нагу; тут можна, каб яна зрабіла gancho, а
можна й не рабіць. Яна выходзіць у front ocho, адтуль зразумела.
Ganchos
Кручок у зьгібе калена, але робіцца яно не каленам, а сьцягном. Ад паху ўся нага йдзе назад, калі мяккія ткані сутыкаюцца зь мяккімі тканямі партнёра/партнёршы, тады калена хуценька падгібаецца. Варыянт кавалера - кавалер трымае левую нагу дамы ў mordida. Пераступае правай нагой цераз яе левую, пры гэтым правая рука апускаецца амаль да таліі. Цягне рукою на сябе, яна такім чынам пераносіць усю вагу на пярэднюю (левую) нагу й зьгібае яе ў калене (правая нага прамая). Сваёй правай пад яе левую.
Варыянт дамы 1 - кавалер выходзіць з mordida крокам правай нагой назад-налева. Вядзе даму да сябе, пры гэтым ягонае цела павёрнутае направа да яе (а яна, адпаведна, да яго). Пераносіць вагу на левую нагу, трохі адварочваецца ўперад-налева -
раптам у дамы ёсьць прастора, куды біць.
Варыянт дамы 2 - cruzada. Кавалер вядзе даму ў front ocho, ставіць правую нагу, быццам хоча зрабіць сакаду пад левую нагу. Але раптам зьгібае правую нагу й трохі адварочваецца ўперад-налева. Дама замест паварота на правай назе "б'е" ёю пад сьцягно
кавалеру. Важна рабіць гэта ў належны час - калі пачынаць занадта рана, дык яна ня зможа зрабіць, бо шчэ не скончыла рух нагой наперад; калі запозна, дык ня зможа, бо ўжо перанесла сваю вагу на пярэднюю нагу.