Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2009-04-26 10:08:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Музыка:Brainticket - Cottonwoodhill
Entry tags:tango lesson

Tango: Robin Thomas workshops-2
Яму тут мёдам намазана, штомесяц езьдзіць! 'Прадвінутая' кляса - зноўку разьбіралі паварот налева з 5 essential steps. Калі пераходзіш з ocho atras у гэты паварот (called "THE turn to the left"), дык ён вельмі чапаўся да таго, куды ставіш левую нагу - менавіта, пяткай да наска правай, перпендыкулярна ёй. Я ставіў ззаду, гэта, кажа Робін, зьбівае баланс. Потым зноў уперад у крузаду, зь яе ocho cortado. Калі вядзеш крузаду ў крос-сыстэме, дык прыгожа стаць на правай назе, а левую пакінуць ззаду. Пры тым пятку ад зямлі адарваць, а насок цягнуць. На ocho cortado таксама вялікая ўвага на пазыцыю цяпер ужо правай нагі - гэтаксама пад прамым кутом да левай. Замест кортадо можна проста вясьці далей направа. Справа немагчыма паставіць даму ў крузаду, таму замест гэтага там проста крок наперад. Таму гэтая варыяцыя называлася "the turn to the left to the right". Я спытаў - "калі вядзеш налева й заместа крузады правядзеш крок наперад, ці ня будзе гэта называцца 'the turn to the left to the right to the left'?", але не, гэта проста другі варыянт павароту налева :) Скончыць можна якраз кортадо, якое недарабілі 3 крокі таму.
Усё гэта рабілі з аркушамі паперы паміж партнёрамі.
Спадабалася як Робін лічыць рытм крокаў - we, we, me, we, we, she, we. Гэтае "ўі-ші-ўі" гучыць як віск парасяці :)
'Задвінутая' кляса - мілонга. Шмат патэрнаў, што я ня ведаў (ну дык я й мілонгу ня вельмі, мне дагэтуль хапала baldosa/milonga basic step/hiro). 1) cunita (крок левай уперад, амаль без вагі "enough to crush a cockroach, but not enough to crush two"), вага назад, даўжэйшы крок левай. Аналягічна cunita правай назад. 2) Крок правай назад, дама йдзе наперад справа ад кавалера. Другі крок левай назад, яна зноўку справа. Разварот направа, невялічкі крок правай, прыступіць левай. Можна паўтарыць і наогул хадзіць па квадраце, толькі мне было няёмка, што ўвесь час ідзеш назад. 3) Крок правай назад. (step) Левай-правай куніта назад-уперад (double step). Левай уперад (step). Правай направа, левую прыставіць (double step). Крок правай зьлева ад дамы (step), пры гэтым цела трымаць павёрнутым управа да яе. 4) Ісьці зьлева ад дамы - яна адступае назад у маленькім коле, ты йдзеш вакол яе па вялікаму. Усе крокі йдуць як звычайна ходзяць дамы - спачатку выпраміць нагу, а потым ужо ступіць. 5) Пайсьці назад - цяпер ты ходзішь назад у маленькім коле (гні калені!), а яна наперад вакол цябе па вялікім (але ўсё роўна справа ад цябе, так што пераход з 4 на 5 - гэта не арэпентыда, хаця й мяняеш свой кірунак з наперад на назад)