Вырашыў, што буду аджымацца па
сыстэме. Ўжо трэйці тыдзень не магу ўвайсьці ў рытм - заўжды нейкія справы. Сёньня
antosik прачынаўся ўначы, трэба было яго супакойваць... Карацей, будзільнік а шостай я прыбіў і стаў спаць далей. І сьніў, што аджымаюся! Добра сьніў, нават на працу спазьніўся. Вось думаю - калі сьніць, што аджымаюся, тры разы на тыдзень, дык можа праз восем тыдняў прымроіцца, што аджаўся сто разоў?