Дахтары ў шпіталі Б лічаць, што пухліна расьце хутка, трэба спачатку рэзаць, а потым ужо апраменьваць
Дахтары ў шпіталі М лічаць, што такім чынам шанцаў менш, таму трэба спачатку апраменьваць, а потым ужо рэзаць
Перайшоў у шпіталь М
Зорка-хірург кажа, што шанцаў 20-40 адсоткаў
Радыёляг кажа, што калі радыяцыя спрацуе, як мінулым разам, то адсоткаў аж 50
Карацей кажучы, ніхто статыстыкі па такіх, як я, не вядзе, ўсё вырашаецца кіданьнем манэткі
Замовіў манэтку зь дзьвюма арламі :)
Switched to Mass General. My fate is in the Star Surgeon's hands