Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2011-04-28 07:46:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Музыка:Bajofondo Tango Club - Mar Dulce
Entry tags:tango lesson

Глядзі, й я на вурокі раз-пораз хаджу
Завітаў учора да Карласа Марэна. Ён вучыў даволі просьценькую камбінацыю molinete con sacadas y barrida
На першым кроку molinete - sacada (open step to lady's front cross)
На другім - зноўку сакада (front cross to lady's open step) з разваротам (г. зн. з сакады павярнуцца ў ocho adelante, ці, як казаў Карлас, flip the hips), вольнай нагой падцапіць нагу дамы й працягнуць яе back step у barrida.
На гэта ён змарнаваў цэлы вурок! Я сваім такое выдаю самаболей за паўгадзіны :)

Яцак паказаў прышпільны рух, якому вучылі Густава з Марыяй. Вядзеш даму ў ocho adelante, сам робіш сакаду адкрытым крокам. Разварочваеш даму на вялікі кут, сам ідзеш у ocho adelante, а яе вядзеш адкрытым крокам рабіць сакаду сабе. І гэтак далей. Круціцца трэба шмат, у мяне зь ім ня вельмі атрымліваецца.... пакуль

У сакавіку прыязджаў Пульпа, ад яго запомніў дзьве рэчы. Першая - прымітыўная, але карысная - вядзеш ochos atras, як яна йдзе сваёй левай назад, сам ідзеш сваёй левай наперад-направа ад яе. Разварочваесься ў ocho adelante, яе прыпыняеш. І адразу вядзеш forward-side зь вялікім паваротам вакол сябе. У блізкім абдымку гэта можна зрабіць на вельмі невялікай плошчы. Другая - trademark Pulpo move. У самым пачатку танца ставіш яе на левую нагу, сваёй левай захістаеш яе правую - гэта амаль што ганчо нумеро ўно; праносіш яе правую ўперад, захістаеш за сваю правую - ганчо нумеро дос; пераносіш яе вагу на правую, сам сваёй правай улязаеш пад яе левую, якая йдзе назад - ганчо нумеро трэс. Карацей, за адзін з паловай крок дама робіць тры ганчы!