Не Колас, нават не Карызна Склаў гэты невялiкi верш. Даруйце, хлопцы, мне русiзмы — Вось што кажу я перш-наперш.Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса... ? Ну, той, што ў iнтэрнате жыў, Той, што у Хойнiцкiм лясгасе Нуклiды па начах лавiў. Ён здаў залiк неспадзявана, Таму сабе наладзiў фэст I, каб пазбавiцца туману, He had to have a little rest. Але ж пад грузам алкаголю Пуцi да дому не знайшоў, Было ж iм выпiта даволi, I ў нейкi ён пакой ўвайшоў. Там на канапе наш Тарасiк Зусiм ужо сабраўся спаць, Але раптоўна... ў тым жа часе... Ён шапянуў па-руску: “Мать!..” Ён пад канапу ледзь схавацца Паспеў, як добры прайдзiсвет: Па пятнiцах, у чатырнаццаць, Распачынаецца савет. Народ збiраўся там ня кепскi: Гурко, Ханяк – глядзiць Тарас – I Смалякоў, i Гарбачэўскi Прайшлi, як павы, на Парнас. А там i iншае начальства... Пакой запоўнены амаль. Ляжыць Тарас, чакае шансу, А шансу i няма, на жаль. Вось рэктар распачаў прамову. Маўляў, студэнты кожны дзень Ўсё больш iмкнуцца да дурнога, Навукi адыйшлi у цень. Тярэшчанка, Галуцiн, Лiсцiк, Касперскi, Тоўба i Сянько Пайшлi за iм студэнтаў чысцiць, Нiбы з’яднаны талакой. Кранута сэрца педагога. I нiбы дамбу прарвало. Аж здрыганулася падлога, Ну, i Тараса растрасло. | Ён страпянуўся, пацягнуўся, Ён вылез з цемры на святло I так ён грозна азiрнуўся, Што у вокнах ледзь не змерзла шкло!“Магчыма, я студэнт i дрэнны,– Пачаў Тарас свой гнеўны спiч,– Але ж я тонкi, я натхненны, А хто не згодны, таму ў лыч! Так, невядомы мне Фур’ёвы Рады, ягоны ж iнтэграл. Iх вывучаць было… сурова... Таму я iх не вывучаў! Як цяжка душаць ведаў глыбы, Я з вашых формул нiбы труп. А вы ноктюрн сыграть смогли бы На флейтах водосточных труб?” Тут сеў Тарас на радыятар I распачаў накцюрн iграць. Ды хтосьцi з членаў рэктарату Асмелiўся яго спытать: “Ты хто?” “Хто, я,– Тарас на гэта,– Я – як яго – белы арол!” Зрабiў чатыры пiруэта I гучна чмякнуўся аб стол. Калi Тарас ляцеў адгэтуль, Не чуў ён пад сабою ног. Як потым доктар распаведаў, Ён перанёс сапраўдны шок. I з той пары студэнт ён лепшы, Выдатнiк, знаўца наш Тарас. Ён сёння, безумоўна, першы, Ды што там сёння — на ўвесь час! Вось дзе сабака закапаны, Вось выхавання слушны шлях! Бо шокам лечацца заганы Не толькi, братцы, ў шпiталях. I калi ёсць яшчэ такiя, Хто да навукi нi нагой, Да iх прыдатна тэрапiя Пад той канапай скураной! |