Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет vovansystems ([info]vovansystems)
@ 2006-05-05 21:31:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Музыка:Andrej Mielnikau - Apazicyja

пра свабодную прэсу
ніколі не кажыце мне пра свабодную прэсу і незалежныя мэдыі ў Беларусі. такіх няма. адзінай сапраўды свабоднай і незалежнай газэтай ў 90ых была газэта «Свабода» пад рэдакцыяй Ігара Гермянчука. Некамэрцыйны аматарскі праэкт стаў выходзіць накладам 100 000! а менавіта таму, што быў сапраўды незалежным і свабодным. але час ішоў і так здарылася, што Гермянчуку прапанаваў сваю помач і супрацоўніцтва Павел Жук. Жук адразу пачаў прапаноўваць свае ідэі па паляпшэньню газэты і па набліжэньню яе да народу… спачатку замест тарашкевіцы артыкулы пачалі друкавацца на наркомаўцы (каб народ разумеў лепей)… наклады пачалі зьніжацца… каб вярнуць пасьпяховасьць праэкту чарговая мегаідэя спадара Жука была рэалізаваная — газэта стала двухмоўнай… перад тым як яе зачынілі ў 1996 (калі не памыляюся) наклад зьнізіўся да 5 000. геніяльна праведзеная апэрацыя.

вы спытаецеся, чаму апэрацыя і ці стаяў хто-небудзь за Жуком? магу толькі расказаць, што калі па душу афэрыста Пашы Жука зьвярнуліся Латвійскія ўлады з патрабаваньнем выдаць яго ім, беларускі МЗС адмовіў і замяў справу пра прадажнага нібыта апазыцыйнага (трубіць можна было б на кожным вугле!) дзеяча…

кажыце ёсьць ўсёткі вольная прэса? «народная воля»? калі пачаў гартаць падшыўку нумароў за 2 тыдні мяне пачало ванітаваць ад Аляксандра Казуліна на кожнай старонцы ў кожным нумары. сёньня казулін сказаў так, сёньня так, учора ў казуліна балела галава, а гэта маці казуліна, а гэта сабака казуліна, стул казуліна нармальны, казулін яшчэ не зьбег з-пад варты… у 2001 так піярыўся ў «народнай волі» самы апазыцыйны (пасьля спадарыні Абрамавай, канешне) толькі Сяргей Гайдукевіч — пагартайце тыя нумары, ён таксама там у кожным нумары на першых старонках…

ARCHE і «Нашу Ніву» час ад часу можна яшчэ чытаць, але я бы не сказаў, што гэта выданьні зь ярка акрэсьленай палітычнай пазыцыяй. але туды яшчэ можна прабіцца. а вось на «радыё свабода» прабіцца ўжо даўно нельга. внештатный сотрудник КГБ Валянцін Жданко займаецца цэнзурай рубрыкі «Скрынка Свабоды», нехта таксама ўдала (але й асьцярожна) мадэруе канфэрэнцыі…

таму не кажыце мне, калі ласка, што «незалежныя СМІ паведамілі», не крывіце душой…
Image



(Добавить комментарий)


[info]aliaks@lj
2006-05-05 09:35 (ссылка)
Таму апошнім годам для мяне незалежным СМІ зьяўляцца ЖЖ + ўласная галава ды вочы.

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]vovansystems@lj
2006-05-05 09:47 (ссылка)
жж таксама вельмі заангажаваны…

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]aliaks@lj
2006-05-05 10:21 (ссылка)
Таму да ЖЖ я й дадаў галаву ды вочы.

(Ответить) (Уровень выше)


[info]bielarusaczka@lj
2006-05-05 12:52 (ссылка)
Наконт "незалежнай" прэсы цалкам згодная. Сама некалькі разоў хацела напісаць.

(Ответить)


[info]volat@lj
2006-05-06 10:48 (ссылка)
А дзе яна незалежная, спадары рамантыкі? Хіба там, дзе харчуюцца сьвятым духам...

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]vovansystems@lj
2006-05-07 03:52 (ссылка)
Свабода, Пагоня. У ЗША яна незалежная, прэса.

калі сумленьне ёсьць рамантызм, то рамантыкі…

(Ответить) (Уровень выше)