Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет vovansystems ([info]vovansystems)
@ 2006-05-16 00:51:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
турэмныя дзёньнікі (частка 1)
7 красавіка доўга сядзелі ў цэнтральным РУУС — здымалі адбіткі пальцаў, здымалі на відэа, фатаграфавалі (зараз у іх электронная база й сетка на ўсе руусы менску, як мне адказалі). адабралі шунркі, рамні, і астатнія асабістыя (і ня вельмі) рэчы ў замен на пратакол выманьня (адну копію далі на рукі). пратакол запаўнялі даволі акуратна (запісалі імэю мабілкі, сэрыйнікі…). пакуль хадзілі па будынку (дзякуй КХП БНФ), елі бананы і сасіскі. рукі пасьля дактыляскапіі вымыць й выцярці не далі, таму елі бруднымі. павезьлі ў акрэсьціна грубыя мянты, не далі паесьці. у газіку было цесна, патыхала бэнзынам… паставілі ўздоўж сьцяны, абшукалі, пасадзілі ў малую, цёмную камэру старога корпуса, дзе нары займалі амаль усё памяшканьне і толькі перад парашай і дзьвярыма быў квадратны мэтра падлогі, нават на піва не сходзіш («хадзіць на піва» — гуляць уздоўж камэры)… ляглі спаць.

8 красавіка недзе ля 4.00 раніцы падалося, што чуў як гукаюць «жыве беларусь!». падумаў, што глючыць скрозь сон. раніцай аказалася, што чуў не толькі я — тады выпускалі тых, хто застаўся яшчэ з 24га з намётавага лягеру. раніцай глядзелі ў вакно (трэба станавіцца на батарэю) — бачылі з свайго пэнт-хаусу (3 паверх) частку ўнутраных войск, флягшток… усё жартавалі пра тое, што «капусту» зараз здымуць і падымуць бел-чырвона-белы, а афіцэр'ё акрэсьціна прыйдзе прасіць прабачэньня… сьцяг сапраўды прыспусьцілі — відаць у знак траўру з-за інаўгурацыі. нагадаю, што тады Алякс Рыгорыч зьнік на 2 тыдні і мы ўсё чакалі ці зьявіцца ён на інаўгурацыі. з гэтае нагоды цікавіліся злдароўем прэзідэнта ў ахоўнікаў і дзяжурных — пужалі сур'ёзнасьцю інтанацыяў :) увечары падсадзілі Васю (да гэтага сядзелі ўпяцёх — усе з Кастрычніцкай з акцыі 7 красавіка), які быў амаль голы й моцна пабіты — супраціўляўся мянтам, якіія з кватэры забіралі…

9 красавіка амаль не спаў як і папярэднія дні, бо нары надта жорсткія і ў камэры даволі халодна, а накрыцца няма чым… курткай можна накрць верхнюю ці ніжнюю палову тулава… перадалі Эдуарду «амэрыканскі дэтэктыў» — чытаў на беларускай Міс Марпл (хаця нават днём у камэры даволі цёмна, а з адкрытым вакном — холадна). лямпачка ватт на 40 гарыць круглымі суткамі па-над дзьвярыма. падымаюць недзе ля 7-8 раеніцы — даюць венік, швабру, анучку і вядро — прыбіраць камэру. праз паўгадзіны сьнеданьне — каша і цёплая вада іржавага колеру з асадкам (гарбата?). у 17 недзе абед+вячэра: балянда з пахам супа, каша з гумавым катлетазайменьнікам, гарбата бяз цукру й заваркі. кормяць штодзёньна (раней праз дзень — «лётны» дзень быў і «нялётны», трохразавае харчаваньне — панядзелак, серада, пятніца…) лыжкі нармальныя алюмінівыя збольшага (раней былі з абрэзанымі ручкамі, каб заточкі не рабілі). у камэры 1 алюмінівая чарка з нацарапаным «жыве беларусь». увечары падсадзілі Валеру. валяўся на нарах, амаль не еў, акрамя кашкі раніцай й ветчыны зь перадачаў. піў гарбату. слухаў Беленькага.

10 красавіка Першы раз добра паспаў і прачнуўся адным з самых апошніх пад грукат за дзьвярыма (разносілі ежу ў іншыя камэры). Пакармілі. Папрасілі на выхад адразу з рэчамі — сёньня будзе суд. настроіўся на 15 сутак. Хоць ён і прызначаны на 14.00, але везьці нас зьбіраюцца ў атазаку з зэкамі, якіх развозяць на працу. Мне дастаўся малпоўнік-люкс на 1 чалавека. У родным цэнтральным РУУС сядзелі ў камэры без вентыляцыі і з кепскім сьвятлом (вельмі нагадвала фінскую «саўну»), але з відэакамэрай, і слухалі як Саша Лукашэнка частаваў шклоўскай самагонкай дэпутатаў пасьля футбольных матчаў на пачатку 90ых… На суд павезьлі ў газэлі і на выезьдзе з руус быў вельмі зьдзіўлены наяўнасьцю вялікай колькасьці маіх сяброў (шмат жж-усераў таксама махала мне ручкай). У судзе цэнтральнага раёну я вырашыў паклікаць адвакатку-«мэблю» (таму што ўсім сваім выглядам, яна імкнулася паказаць, што яе на працэсе няма) з Менскай калегіі адвакатаў — маладзенькая дзяўчынка. Дарэчы чакалі яе болей за гадзіну, якую я ціхенька стаяў і ўсьміхаўся, а хлапцы-амапаўцы нэрваваліся і псыхавалі). Сьведкі (два байцы 1 палка міліцыі сьпэцыяльнага прызначэньня пры менгарвыканкаме) давалі супярэчлівыя сьведчаньні (якія супярэчылі не толькі адзін аднаму, але й пратаколам затрыманьня і выманьня). На супярэчнасьцях акцэнтаваў увагу сам судзьдзя Бычко Аляксей Віктаравіч — пытаўся па некалькі разоў ці чуў Сёбуч, як ягоныя калегі абвяшчалі мітынг несанкцыянаваным, а ён упарта адказваў «не, не чуў. я ж стаяў усяго ў 20 см ад падсуднага!». Ад заключнага слова я адмовіўся, шчыра думаючы, што з такімі супярэчнасьцямі вялікі тэрмін упаяць нельга (адвакатцы казаў, каб дамаўлялася на 3 сутак, якія я ўжо адседзеў, калі перад пачаткам суда ў калідоры сам акрэсьліў ёй сітуацыю — яна нават нічога не пыталася…). Але ў пастанове суда я прачытаў усю тую лухту (асабліва пра неаднаразовыя папярэджваньні), якую адмовіўся падпісваць яшчэ ў пратаколе затрыманьня… 15 сутак… Выходжу з «залі суда» (пакойчыку 2х2 мэтры, дзе беззаконьне зіхціць непрыкрыта), кажу «15». Праходжу скрозь аплядуючую залю (толькі маіх сяброў 11 чалавек!) — накідалі ў рукі перадачаў. толькі на лесьвіцы перасталі сьляпіць успышкамі і глушыць плясканьнем далоняў. тады мент-канваір, якога такая рэакцыя залі крыху зьбянтэжыла, з усьмешкай спытаўся «а что, чем больше дадут, тем лучше?». я адказаў, што Буш болей грашай дасьць. Пакуль сядзеў у газелі — размаўляў праз шкло. Ксеня прасілася ў камэру… ганначка прайшла да кансэнсусу, што калі я выйду — стану наканец паўналетнім. Быў расчараваны, што ніхто не крычаў «мало дали!» (акрамя гандуразіана, якога не было, але мне ўсё даклалі). Папрасіў мобіуша перастаць усьміхацца, бо мяне сьлепяць усьмешкамі, а трэба плакаць, бо сядзець мне яшчэ 2 тыдні! :) Але вельмі прыемна было пагутарыць і ўбачыць сябраў — вельмі вялікі зараз добрай энергіі. Дзякуй!
Ганаровы картэж са мной і падпалкоўнікам Прузонам праводзілі аплядысьмэнтамі! Прывезьлі ў цэнральны. Пасядзелі крыху і нас хацелі запіхнуць у газік, каб адправіць «дадому», але з перадачамі й цыганачкай і яшчэ адной жынчынкай і мянтамі мы не ўлазілі, таму цыганачка (якая спачатку адмаўлялася садзіцца на калені нам, але ўсёткі потым села) і іншая дзяўчынка паехалі ўсёткі на іншай машыне…
Image
...

to be continued?


(Читать комментарии) - (Добавить комментарий)


[info]hondurazian@lj
2006-05-16 10:56 (ссылка)
ніхто не крычаў «мало дали!» (акрамя гандуразіана, якога не было, але мне ўсё даклалі)
Зьвяртайся, калі што! ;)

(Ответить)


(Читать комментарии) -