Кот-паляўнічы
Кот зноўку прыкалоў. Выйшла жонка ўвечары з хаты. Падбягае горды кот, радасна мурчыць, бо ў зубох у яго - МЫШКА! Во які, мяўляў, я паляўнічы! Але што, калі жонка мурчаньня не пачула? І таму кот громка мяўкнуў. Зразумела, мышка выпала - і шасьць у хмыз! Кот стралой за ёй, пра гонар зусім і забыўся. Так што ніякага Лафанцена нам тут ня трэба.