и ещё
— Чому вы, канапелькі, не зелены стаіце?
Ой, люлі-люлі, не зелены стаіце.
— Як жа нам, канапелькам, зялёным стаяці:
Зверху канапелькі клююць вераб’і,
З ісподу канапелькі вада падмыла,
А ўсярэдзіне канапелькі хваля зламіла.
— Чому ты, дзевачка, не вясёлая ў танку?
Ой, люлі-люлі, не вясёлая ў танку.
— Як жа мне вясёлаю ў танку стаяці:
Бацюшка кажа — за князя аддаць,
Мамачка кажа — ў чорныя чарнушкі.
Ой, стукаў, пагрукаў ва цясовыя варота.
Мне бачыцца, мой бацька з князьмі, з баярамі,
Аж то мая мамка з чорнымі чарнушкамі:
"Скідавай, мая дзетка, цвятное плацце,
Надзявай, дзіця маё, чорную расу,
Пакідай, дзіця маё, дзявочую красу.