А я брахаць ня ўмею, дык і завыў
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 9 most recent journal entries recorded in the "syarzhuk" journal:
05:50 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Addicted to tango Perdizione
http://www.youtube.com/watch?v=-629zssP21Y Update: full version: http://www.arzanohumorciak.com/corti_2006/perdizione.html
( Another video dreaming of tango in open spaces )
Tags: tango
|
11:44 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
L'Internationale de Tango Танга-інтэрнацыянал - гэта калі пасьля вуроку йдзеце ў бар, і высьвятляецца, што за стойкай сядзяць нарадзіўшыеся ў Кітаі, Тайляндзе, Калюмбіі, Францыі, Беларусі, а адзіны тубылец па нацыянальнасьці індус.
Tags: tango
|
06:13 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
You are addicted to tango... You are addicted to tango if you: 1. Get frustrated when you can't lead your dog into the cruzada 2. Check your iPod's "recently played" and it's all tango 3. Think of Buenos Aires like you think of Heaven or Shangri-La, except with better dancers 4. Wonder if you could ever date or marry a non-tango dancer 5. Sign all your emails with "abrazos" 6. Think your friends are crazy for NOT tangoing 5 nights a week 7. Have thought of moving to Buenos Aires to study tango 8. Practice moves walking down the street, in the bathroom at work, in the supermarket... 9. Wonder how you ever lived "BT" (Before Tango) 10. Blame your cat for not being able to do a proper molinete 11. Think it's natural to walk up to a person you've never met in your life, take them into your arms and hold them in a close embrace for 3 minutes 12. (women only) Own more Comme il Fauts or NeoTango's than you do work shoes 13. Get itchy if you go more than 2 nights without getting your milonga fix 14. (men only) Think the sexiest thing in the world is a woman that tangoes well 15. Don't understand why colleagues at work don't accept your cabeceo to lunch
Tags: tango
|
10:02 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Ці пасуе мне жоўты гальштук? Падасьпеў відэазапіс нашага выступу на гарвардзкай імпрэзе. Ці пасуе мне жоўты гальштук?
http://www.youtube.com/watch?v=9wSNnttxJ20
Tags: tango, мне насрать на моё лицо
|
10:19 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Без цябе Учора на практыцы круцілі афігенную песеньку. Арабская, але з гіспанскім уплывам - і з танга-рытмам! "Ghir Enta" by Souad Massi
http://www.youtube.com/watch?v=p82XhI8blDM
Tags: tango
|
09:11 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/1783/2283) [Link] |
Kung Fu Tango! Кун фу (дакладней, push hands) і танга ў адным фляконе: http://www.youtube.com/watch?v=aQxmBv_0aWY
thx tangoman@lj
Tags: tango
|
08:17 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Το τανγκό της Νεφέλης З вурокаў танга прывязалася песенька, ўжо другі тыдзень курняўкаю. Хай і да вас прычэпіцца: Loreena McKennitt - Το τανγκό της Νεφέλης
Дарэчы, што цікава - Зеўс (Zeus) па-грэцку Δίας і вымаўляецца "Дзіас". Здаецца мне, што ў Роні Джэймса Дыа (Ronnie James Dio) ногі адтуль-жа растуць. Хто тут лінгвісты - адказвайце!
Tags: tango
|
06:25 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Tango: Sacadas y Ganchos Учора - кляс у Дэвіда Блэка
Sacadas (сакады). Слова значыць "падрэзкі", мае той-жа старажытнабеларускі :) корань, што й "сектар", "секта", "сякера". Выглядае (але толькі выглядае!), быццам кавалер сваёй нагой зьбівае нагу дамы. Просты варыянт зь дзьвюма сакадамі - зрабіць base, выйсьці ў cruzada. Адтуль вясьці даму быццам-бы ў front ocho з правай нагі. Першы крок - У момант, калі яна ўжо пачала пераносіць вагу на правую нагу, ступіць сваёй правай знутры туды, дзе яе левая. Арыентавацца так, каб нос пярэдняй нагі па вертыкалі супадаў зь плячом дамы (на гэтым кроку, адпаведна, насок правай нагі кавалера зь левым плячом дамы). Важна - ступаць наперад, але павярнуцца целам направа (даме таксама), такім чынам, каб грудзі былі паралельныя. Даме важна ступаць наперад, а не наперад-налева (cross your path - bad), бо інакш яна аддзяляецца ад кавалера й наступны крок робіцца цяжкім, а то-й немагчымым. Другі крок - з-за таго, што кавалер фактычна заняў пазыцыю, дзе была дама, яна цяпер ня можа йсьці ў front ocho. Ён хутка праварочваецца на правай назе (дзесьці 120-150 градусаў) й вядзе яе ў паварот (molinete). Пасьля front ocho другі крок у molinete - крок убок, у гэтым выпадку налева. Кавалер зноўку ступае нагой (у гэты раз - левай) знутры туды, дзе была нага дамы - вось і другая сакада, зноўку трэба павярнуцца (дзесьці на 100-120). Трэйці крок у molinete - back ocho, але як толькі дама робіць крок назад, кавалер звонку датыкаецца сваёй правай нагой да яе (parada - прыпынак). Тут трэба ўзяць яе ногу ў "клешчы" (здаецца, гэта называецца mordida). Адсюль могуць быць розныя варыянты. Можна правай нагой пераступіць цераз яе нагу й зрабіць gancho (кручок). Можна зрабіць, каб яна перанесла вагу на заднюю нагу, й, карыстаючы пярэднюю як рычаг, пакруціць (barrida). Рэзалюцыя - адступіць правай нагой назад-налева, правесьці даму цераз сваю левую нагу; тут можна, каб яна зрабіла gancho, а можна й не рабіць. Яна выходзіць у front ocho, адтуль зразумела.
Ganchos Кручок у зьгібе калена, але робіцца яно не каленам, а сьцягном. Ад паху ўся нага йдзе назад, калі мяккія ткані сутыкаюцца зь мяккімі тканямі партнёра/партнёршы, тады калена хуценька падгібаецца. Варыянт кавалера - кавалер трымае левую нагу дамы ў mordida. Пераступае правай нагой цераз яе левую, пры гэтым правая рука апускаецца амаль да таліі. Цягне рукою на сябе, яна такім чынам пераносіць усю вагу на пярэднюю (левую) нагу й зьгібае яе ў калене (правая нага прамая). Сваёй правай пад яе левую. Варыянт дамы 1 - кавалер выходзіць з mordida крокам правай нагой назад-налева. Вядзе даму да сябе, пры гэтым ягонае цела павёрнутае направа да яе (а яна, адпаведна, да яго). Пераносіць вагу на левую нагу, трохі адварочваецца ўперад-налева - раптам у дамы ёсьць прастора, куды біць. Варыянт дамы 2 - cruzada. Кавалер вядзе даму ў front ocho, ставіць правую нагу, быццам хоча зрабіць сакаду пад левую нагу. Але раптам зьгібае правую нагу й трохі адварочваецца ўперад-налева. Дама замест паварота на правай назе "б'е" ёю пад сьцягно кавалеру. Важна рабіць гэта ў належны час - калі пачынаць занадта рана, дык яна ня зможа зрабіць, бо шчэ не скончыла рух нагой наперад; калі запозна, дык ня зможа, бо ўжо перанесла сваю вагу на пярэднюю нагу.
Tags: tango
|
12:25 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Tango: зьмены рытма Вырашыў, што буду запісваць рухі танга, каб не забыць. Сёньня - "прадвінутая" кляса ў МІТ у Карласа/Товы Марэна. Павольныя крокі зь левай наперад, убок, перанос вагі, з правай назад. Аналягічна з правай. Важна! пры пераносе вагі трымаць пяткі разам, калі ногі не разам, вядомая будзе думаць, щто гэта крок убок Просты рух наперад са зьменай рытма - павольна-павольна-хутка-хутка-хутка. Просты рух наперад зь пераносам вагі павольна наперад-павольна наперад-тры хуткіх пераноса вагі Просты рух наперад зь дзьвюма, а не трыма, пераносамі вагі й паўзай Тое-ж, але пераносіць вагу не перад, а пасьля паўзы. Павольна-павольна-паўза-хуткі перанос вагі-павольна. Атрымліваецца сваеасаблівая сынкопа, Карлас сказаў, што перанос адбываецца на чацьвертай долі такту. Кавалеру цяжка! Перамена кірунку - з правай нагі павольны крок наперад, хуткі перанос вагі й з правай-жа хуткі крок назад. Зь левай нагі не працуе, бо ў дамы атрымліваецца вельмі нетыповы крок наперад (але я прыдумаў, як гэта рабіць так, каб мой крок назад, а яе наперад прыпадаў на апошні акорд песьні - і тады гэта пераходзіць у прыгожы фінал). Двайная перамена кірунку - з правай нагі павольны крок наперад, хуткі перанос вагі, з правай-жа хуткі крок назад, хуткі перанос вагі, з правай-жа хуткі крок наперад. Простыя крокі наперад/назад зь пераносам вагі. Крок - перанос, крок - перанос. Такім чынам, усе крокі робяцца з аднога й таго-ж боку (мне не спадабалася, як яно выглядае). Калі назад, дык трэба йсьці зь левай нагі назад і налева, каб вылятаць у цэнтар кола, калі наперад, дык з правай, каб выходзіць на перыметр. Прышпільныя check steps - перайсьці ў cross system (крок налева, незаўважны перанос вагі ў кавалера), пасьля чаго кавалер ідзе зь левай наперад outside, вядомая - зь левай назад, і пачынаюць качацца туды-сюды. Пры гэтым кавалер можа перасоўваць заднюю нагу й такім чынам рабіць кола вакол дамы.
Tags: tango
|
|