А я брахаць ня ўмею, дык і завыў
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 8 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
07:29 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] | - Why should I loan you my car? - I wanna rent a movie. - You wanna rent a movie? - I wanna rent a movie! [Dante sighs] - What's that for? - You work in a video store! - I work in a shitty video store! I wanna go to a good video store so I can get a good movie!
Гэта я чаму прыгадаў - зьезьдзіў тут вучыцца танга да Даніэля Трэнера
Tags: lytdybr, tango
|
06:22 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Living da vida nueva New city New roommate New cat New tango partner New oncologist Living da vida nueva!
Tags: lytdybr
|
12:26 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
дваццаць адзін Грэй Зьезьдзіў на выспу Джорджа саджаць траўку. Далі ў рукі жалезны ломік, я з усяе дуры хуячыў ім у зямлю, такім чынам рабіў дзіркі, а другія ў тыя дзіркі закопвалі праросткі. Вярнуўся на кантынэнт, паехаў займацца чы-гунам. Зьбег адтуль, папоўз на радыяцыю, па дарозе туды проста вырубіўся, спачатку вырашыў, што з-за бенадрыла, які зараз п'ю ад травеньскае алергіі, але потым зразумеў, што не, ад бенадрыла хочацца спаць, а ня поўнасьцю зьнікаць з наасфэры. Атрымаў чарговыя сем Грэяў, пад'ехаў у Гарвард, трохі патанчыў, дадому топаў пехатою
Tags: lytdybr, рак
|
06:24 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Па матывах папярэдняга допісу "Літаратура" - тараторыць Марыйка - "гэта двудушша"
Tags: haiku, lytdybr
|
02:17 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
travel-dybr Быў у Іліноі, танчыў зь Нінай, Агапе, Альбертам (old milongueros rule! I want to be like him at his age... but first I want to live to his age) й за мір ва ўсім сьвеце. Жраў бананы ў музэі сучаснага мастацтва, глядзеў на лядоўні на Дзівоснай Вярсьце, дэманстраваў голую дупу з 48га паверха ў кірунку Вежы Трампа й піў ваду з фантана ў бахайскім храме. З-за напружанага графіку ні з кім не сустракаўся.
In other news, расчараваны ў CTCA, рэклямы шмат, а па сутнасьці праблемы нічым дапамагчы не змаглі...
Сёньня падключылі помпачку з 5FU, заўтра распачынаем радыяцыю
Tags: lytdybr, tango, рак
|
08:28 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Некалькі дзён тэрмометар паказваў фашыстоўскую тэмпературу ў 88 градусаў. Наогул, Fahrenheit гучыць як Führer sprach Arbeit! Ратаваліся ў акіяне
Дарэчы, чаму па-ангельску кажуць Nazi, а па-расейску 'фашыст'? Няўжо за няпоўных два гады 1939-1941 так прызвычаіліся казаць пра нацыстаў у станоўчым тоне?
Бачыў мужыка ў ваеннай форме, што выгульваў сабачку-бігля
Бачыў дзьвюх манашак, якія куплялі LCD-манітор у Costco
Бачыў машыну з нумарам MDLFCRS, маркі PT Cruiser :)
Tags: lytdybr
|
11:23 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
патроху пра ўсё У antosikа прарэзаўся першы зубік!
На наступным тыдні пачынаю хіміятэрапію FOLFIRI. Даражэнечкі Лятучы Спагетны Монстар, калі ласачка, зрабі так, каб пасьля я жыў доўга, шчасьліва й без новых пухлінаў. Рамен!
Схадзіў на boston skillshare. Вучыў танга, прыйшло амаль 30 чалавек. Здаецца, нікому ногі не аддавілі, й тое добра
Там-жа хадзіў на workshop (як гэта сказаць па-беларуску? 'кляс' не канае) пра тое, як варыць піва ў хатніх умовах. Вельмі падабаўся вядучы - вось, кажа, можна браць звычайныя бутэлькі па 360 мл, заліваць у іх і закручваць пробкі. Але 5 галёнаў піва - гэта дзьве з паловай скрынкі бутэлек. Гэтая бочка літаральна перагарнула маё жыцьцё (this keg literally changed my life)
Мая напарніца ў навучальным злачынстве М - цікавы чалавек. Перакананая лібертарыянка, айнрандзістка й рэспубліканка. Працавала на кампанію Скота Браўна, дагэтуль мае на машыне налепку "McCain-Palin". Калі мы прыйшлі на скілшэр, дык ёй далі сьпіс клясаў, куды яе прасілі не прыходзіць, кшталту "неа-лудызм як мэтад змаганьня з капіталізмам". Але ёй арганізатары вельмі спадабаліся, не глядзі што ўсе запісныя сіцылісты, кажа 'глядзі - цікавыя людзі'. Назад ехалі побач з Фенвэям, дзе якраз гралі Чырвоныя Шкарпэткі. Вось - кажа М - паглядзі на гледачоў, што йдуць на гульню - ніводнага твару з адбіткам інтэлекту
Дарэчы, пра танга. З панядзелка нанова распачну свае клясы. Калі хто ў Бостане хоча навучыцца - пішыце, дам яўкі й паролі
Новы Gogol Bordello спачатку расчараваў. Але калі зразумеў, што калі ўспрымаць яго не як панкаўскі альбом, а як кустурыца-брэговіцкую цыганшчыну, дык вельмі й няблага. У мяне цяпер там нават ёсьць улюбёны мультыкультурны куплет Hey Romale, no pasarán Hey Chavale, Non! Rien de rien You see the thunderbird already starts to spin Hey Romale, no pasarán Hey Chavale, Non,_je_ne_regrette_rien Hey, venceremos, все равно мы победим! Але Crying Nut ўсё роўна лепей :)
Пачытаў дыскусіі пра арызонскі закон. Нешта ў запісных лібертар'янцаў, якім 'па статусу положено' недаверліва ставіцца да любых дотыкаў дзяржавы да прыватнага жыцьця, гэты недавер аўтаматычна зьнікае, як толькі прадстаўнік дзяржавы апранае ўніформу з пагонамі. Вам-жа сказалі 'reasonable suspicion!'
Цудоўныя спасылкі ад debedb@lj - @israelglobalpr і hamasglobalpr
Current Music: Crying Nut - An Uncomfortable Party Tags: gogol, lytdybr, pipl, tango, мультыкультуралiзм, рак, сын
|
09:51 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
лытдыбр — цiпа ў сьцiле хайку з Воленькай разам зьелi рыбну кансэрву мяўчым абодва
Current Mood: fishy Current Music: John Zorn/George Lewis/Bill Frisell - News for Lulu Tags: cats, cats::volen'ka, haiku, lytdybr
|
|