А я брахаць ня ўмею, дык і завыў Below are the 3 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
June 3rd, 2010
11:23 pm
[User Picture]

[Link]

патроху пра ўсё
У [info]antosikа прарэзаўся першы зубік!

На наступным тыдні пачынаю хіміятэрапію FOLFIRI. Даражэнечкі Лятучы Спагетны Монстар, калі ласачка, зрабі так, каб пасьля я жыў доўга, шчасьліва й без новых пухлінаў. Рамен!

Схадзіў на boston skillshare. Вучыў танга, прыйшло амаль 30 чалавек. Здаецца, нікому ногі не аддавілі, й тое добра

Там-жа хадзіў на workshop (як гэта сказаць па-беларуску? 'кляс' не канае) пра тое, як варыць піва ў хатніх умовах. Вельмі падабаўся вядучы - вось, кажа, можна браць звычайныя бутэлькі па 360 мл, заліваць у іх і закручваць пробкі. Але 5 галёнаў піва - гэта дзьве з паловай скрынкі бутэлек. Гэтая бочка літаральна перагарнула маё жыцьцё (this keg literally changed my life)

Мая напарніца ў навучальным злачынстве М - цікавы чалавек. Перакананая лібертарыянка, айнрандзістка й рэспубліканка. Працавала на кампанію Скота Браўна, дагэтуль мае на машыне налепку "McCain-Palin". Калі мы прыйшлі на скілшэр, дык ёй далі сьпіс клясаў, куды яе прасілі не прыходзіць, кшталту "неа-лудызм як мэтад змаганьня з капіталізмам". Але ёй арганізатары вельмі спадабаліся, не глядзі што ўсе запісныя сіцылісты, кажа 'глядзі - цікавыя людзі'. Назад ехалі побач з Фенвэям, дзе якраз гралі Чырвоныя Шкарпэткі. Вось - кажа М - паглядзі на гледачоў, што йдуць на гульню - ніводнага твару з адбіткам інтэлекту

Дарэчы, пра танга. З панядзелка нанова распачну свае клясы. Калі хто ў Бостане хоча навучыцца - пішыце, дам яўкі й паролі

Новы Gogol Bordello спачатку расчараваў. Але калі зразумеў, што калі ўспрымаць яго не як панкаўскі альбом, а як кустурыца-брэговіцкую цыганшчыну, дык вельмі й няблага. У мяне цяпер там нават ёсьць улюбёны мультыкультурны куплет
  Hey Romale, no pasarán
  Hey Chavale, Non! Rien de rien
  You see the thunderbird already starts to spin
  Hey Romale, no pasarán
  Hey Chavale, Non,_je_ne_regrette_rien
  Hey, venceremos, все равно мы победим!
Але Crying Nut ўсё роўна лепей :)

Пачытаў дыскусіі пра арызонскі закон. Нешта ў запісных лібертар'янцаў, якім 'па статусу положено' недаверліва ставіцца да любых дотыкаў дзяржавы да прыватнага жыцьця, гэты недавер аўтаматычна зьнікае, як толькі прадстаўнік дзяржавы апранае ўніформу з пагонамі. Вам-жа сказалі 'reasonable suspicion!'

Цудоўныя спасылкі ад [info]debedb@lj - @israelglobalpr і hamasglobalpr

Current Music: Crying Nut - An Uncomfortable Party
Tags: , , , , , ,

(6 comments | Leave a comment)

May 23rd, 2010
11:38 am
[User Picture]

[Link]

Gogol Bordello @ Elysée Montmartre
Афігенна якасна зробленыя відэа акустычнага выступу Гогальскага Бардэлю на Елісейскіх палёх
Калі гэта рабілася праз live switching - падвойная павага
Two videos of Gogol Bordello's acoustic performance at Elysée Montmartre.
Stunning camerawork. Double respect if this was done through live switching





Pala Tute
Immigraniada

Tags: ,

(4 comments | Leave a comment)

September 25th, 2008
08:05 am
[User Picture]

[Link]

Multiple orgasm
Les Claypool (of Primus), Gogol Bordello, Kirk Hammett (of Metallica) playing a set of Tom Waits' songs
http://www.archive.org/details/superjam2008-06-13.mk4
Check out the gypsy punk version of 'I'll Be Gone'!

Tags: ,

(1 comment | Leave a comment)

Powered by LJ.Rossia.org