А я брахаць ня ўмею, дык і завыў
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 6 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
11:50 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83572/2283) [Link] |
Патрапілі на мушку папарацам Заехалі ўчора ў госьці, патрапілі на мушку папарацам У парадку зьяўленьня: antosik, skyg74@lj, Teddy, vvz@lj, ilvyanyatka@lj, syarzhuk
Tags: мне насрать на моё лицо, сын
|
11:23 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
патроху пра ўсё У antosikа прарэзаўся першы зубік!
На наступным тыдні пачынаю хіміятэрапію FOLFIRI. Даражэнечкі Лятучы Спагетны Монстар, калі ласачка, зрабі так, каб пасьля я жыў доўга, шчасьліва й без новых пухлінаў. Рамен!
Схадзіў на boston skillshare. Вучыў танга, прыйшло амаль 30 чалавек. Здаецца, нікому ногі не аддавілі, й тое добра
Там-жа хадзіў на workshop (як гэта сказаць па-беларуску? 'кляс' не канае) пра тое, як варыць піва ў хатніх умовах. Вельмі падабаўся вядучы - вось, кажа, можна браць звычайныя бутэлькі па 360 мл, заліваць у іх і закручваць пробкі. Але 5 галёнаў піва - гэта дзьве з паловай скрынкі бутэлек. Гэтая бочка літаральна перагарнула маё жыцьцё (this keg literally changed my life)
Мая напарніца ў навучальным злачынстве М - цікавы чалавек. Перакананая лібертарыянка, айнрандзістка й рэспубліканка. Працавала на кампанію Скота Браўна, дагэтуль мае на машыне налепку "McCain-Palin". Калі мы прыйшлі на скілшэр, дык ёй далі сьпіс клясаў, куды яе прасілі не прыходзіць, кшталту "неа-лудызм як мэтад змаганьня з капіталізмам". Але ёй арганізатары вельмі спадабаліся, не глядзі што ўсе запісныя сіцылісты, кажа 'глядзі - цікавыя людзі'. Назад ехалі побач з Фенвэям, дзе якраз гралі Чырвоныя Шкарпэткі. Вось - кажа М - паглядзі на гледачоў, што йдуць на гульню - ніводнага твару з адбіткам інтэлекту
Дарэчы, пра танга. З панядзелка нанова распачну свае клясы. Калі хто ў Бостане хоча навучыцца - пішыце, дам яўкі й паролі
Новы Gogol Bordello спачатку расчараваў. Але калі зразумеў, што калі ўспрымаць яго не як панкаўскі альбом, а як кустурыца-брэговіцкую цыганшчыну, дык вельмі й няблага. У мяне цяпер там нават ёсьць улюбёны мультыкультурны куплет Hey Romale, no pasarán Hey Chavale, Non! Rien de rien You see the thunderbird already starts to spin Hey Romale, no pasarán Hey Chavale, Non,_je_ne_regrette_rien Hey, venceremos, все равно мы победим! Але Crying Nut ўсё роўна лепей :)
Пачытаў дыскусіі пра арызонскі закон. Нешта ў запісных лібертар'янцаў, якім 'па статусу положено' недаверліва ставіцца да любых дотыкаў дзяржавы да прыватнага жыцьця, гэты недавер аўтаматычна зьнікае, як толькі прадстаўнік дзяржавы апранае ўніформу з пагонамі. Вам-жа сказалі 'reasonable suspicion!'
Цудоўныя спасылкі ад debedb@lj - @israelglobalpr і hamasglobalpr
Current Music: Crying Nut - An Uncomfortable Party Tags: gogol, lytdybr, pipl, tango, мультыкультуралiзм, рак, сын
|
08:53 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Ну й дзянёк з раніцы PET scan (рэзультаты ў сераду), потым root canal (знайшлі й прыбілі 3 корня - з чатырох; праз два тыдні йсьці зноўку, блін), потым дома кантрактары пыхалі нечым у паветраводы, ад таго дома пахне фарбай гуаш
Затое antosikу ўчора стукнула 5 месяцаў!
Tags: рак, сын
|
10:35 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Юбілеі-2
antosikу ўжо больш за два месяцы. Ён нават адпісаўся ў свой журнал
У мяне скончылася дзевятая хімія (з 12). Папсавалі ўсе трамбацыты, з-за таго двойчы адкладвалі на тыдзень.
Нешта зусім ня хочацца пісаць пра палянскіх, падрабінекаў, нобэляў, фа й антыфа й на астатнія актуальныя тэмы.
Tags: рак, сын
|
02:22 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Юбілеі
antosikу ўжо дзесяць дзён. У мяне сканчаецца шостая хімія (з 12)
Tags: рак, сын
|
07:44 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
што цяпер?
пабудаваў набыў хату
пасадзіў сьпіліў дрэва нарадзіў сына - antosik
што цяпер?
Tags: сын
|
|