aj [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Dec. 7th, 2008|02:55 am]
http://hateaboutyou.com/
Здаецца, тут зусім уся музыка ў сьвеце, граціс, зручна ды на годнай хуткасьці.

дзя [info]ni4_gaja_foksa@lj
Link6 comments|Leave a comment

[Dec. 3rd, 2008|11:16 pm]
Сатанінская аналітыка па ТВЦ дае веры, што Беларусь урэшце апынецца ў пачэсным стане Апошняй Дыктатуры ў Эўразьвязе.
Так і бачу панурую перадачу "Europeans" на нудным канале "Euronews", дзе мэлянхалічны дыктар маркотным голасам распавядае пра тое, як у нас забіваюць журналістаў, і якія нудлівыя салюцыі прапануе бясстрашная эўракамісія. І гэта ўсё пасьля ўнылай Бельгіі ці яшчэ якога сранага герцагства.
Link22 comments|Leave a comment

было нам добра на зямлі, нібы за пазухай у бога [Nov. 18th, 2008|06:00 am]
А сыпле нешта, бывае ня сыпле. Як перхаць ў пачвары або ў васьміклясніка на парце, дробныя лускавінкі рагавых клетак скуры і скурнага тлушчу. І як іншая мразота тожэ, як пабочнае дзеяньне пэрфаратара, гэты белы густы пыл. І рукі мерзнуць і іншае, і тутэйшы матыль нібы ажыў у драпіроўцы жоўтых фіранак, хіба крапіўніца або хз. І зноў дзень студэнта без студэнтаў, трохі фальшывы Гаўдэамус, моў, ідзі сюды, брат, чо-чо, опа ніхуя, ідзі сюды, браце, вазрадуемся. Эрррррр! - як навучыцца казаць правільнае "эр", як кінуць паліць, як кінуць цябе - усе вакол вучаць: "мая ррусская крровь на маррозе гарріт". Морррды чырррвоныя, яны нажррралісь за ррродзіну.
Кажуць, сьнегу гэтай зімою ня будзе. І мы ўсе нібыта закахаліся ў сэрба на ймя Ліляна. І калега мулат Гансалес (Куба) плакаў: "Ліляна ня любіць беларускіх мушкарцаў, казала, не, nema šanse это вот" і, здаецца, нават зарыдаў, мне здаецца. Які ты, Гансалес, беларус, вышэй голаў. Гэта я - беларус і т.д.
Link3 comments|Leave a comment

[Nov. 11th, 2008|02:57 am]
Раніцамі гуляю ў адмысловую гульню. У 6:30 прачынаюся ад будзільніка, пераваджу яго на 30 хвілін пазьней і адразу ж засынаю, а праснуўшыся ад новага ў 7:00, паўтараю працэдуру яшчэ некалькі разоў. Такім чынам за раніцу я бачу 5-6 яркіх, прыгожых сноў. Час ў сьне не адпавядае рэчаіснасьці, таму сны атрымліваюцца доўгімі, паўнавартаснымі, будзільнік часам перарывае сон на цікавым моманьце, але часам і лягічна завяршае яго, не даючы скаціцца ў сумбурную ахінею. Працэдура, думаю, шкодная для псыхікі, але спраўна напаўняе мой дзень добрым настроем, а то і сэнсам, і яшчэ нездаровым колерам твару, болямі ў суставах і цагліцах, мігрэнямі, санлівасьцю і слабай воляй.
Link19 comments|Leave a comment

[Nov. 9th, 2008|07:29 pm]
Сёньня прачнуўся на фазэндзе ад рускіх з Расіі, якія прычыталі, што адная бульба на сьняданак, ні табе бруквы, ні гэтай іх рэпы.
Link3 comments|Leave a comment

wayne gretzkaya [Oct. 27th, 2008|08:33 pm]
На канале "Travel & drinking" даюць цудоўную перадачу "Каралі кактэйляў. Два адпадных нігера падарожнічаюць па розных гарадох сьвету, знаёмяцца з тамтэйшым жыцьцём і п'юць мясцовыя напоі, каб потым зьдзейсьціць паміж сабой кактэйль-контэст зь мясцовага прадукту на падсрачнікі. У аднаго з нэграў, хутчэй мулата, феерычнае імя - Dimitri Lezinska. То бок, жаночае славянскае прозьвішча, у чым я ўпэўнены абсалютна і нават магу сабе ўявіць, як такое атрымалася. І во мне што цікава, можа вы ведаеце яшчэ якіх-небудзь амэрыканскіх дзядзяў, неабавязкова чорных, у якіх былі б жаночыя славянскія прозьвішчы на '-ska', '-ova', '-eva' ітд.?
Link4 comments|Leave a comment

Muchy do ludzi [Oct. 24th, 2008|02:06 am]
У Мрожэка ёсьць маё любімае апавяданьне, якое ў дзяцінстве чуў ад бацькоў. Яно называецца "Мухі да людзей". Паміраючая восеньская муха, якая ляжыць між вокнаў, зьвяртаецца да чалавецтва і абвінавачвае яго ў памылковасьці помыслаў і адсутнасьці надзеі бязь іх, мух, - раздражняльнікаў, а значыць каталізатараў. Яно скончваецца словамі "Мне сьвеціць апошні захад сонца. Табе - лямпачка ў шэсьдзесят ват."
Сёньня мяне заціснула дзярыма ў перагружаным аўтобусе і вывернула руку. У такім зьняважаным стане я зьмірыўся паміраць. Але на мой нос і чало селі зусім жывая мухі і нібы глядзелі мне ў вочы, і сапраўды нібы падказвалі памылковасьць помыслаў і адсутнасьць гэтай надзеі, але дзьверы адчыніліся і ў твар хлынуў дождж. А так, я не люблю мухаў. Яны негігіенічныя. А на Ўрале мошкі літаральна заёбуюць.
Link2 comments|Leave a comment

ілюстрацыя [Oct. 14th, 2008|11:24 pm]
28.42 КБ
Link3 comments|Leave a comment

[Oct. 8th, 2008|02:29 am]
Многа чытаў бацькаў жж. Многа сьмяяўся. Гэта во. А сёньня адзін добрапапулярны філфакаўскі выкладчык тлумачыў патаемнае значэньне знакаў прыпынку, маўляў, кропка - гэта канец, гэта ясна, гэта сьмерць, а потым клічнік - гэта стрэмны, субліматыўны дручок над кропкай-сьмерцю, моў, авой! эгэ-гэй!! йохохо!!! і такія справы, а пытальнік - гэта абвіслы гэны дручок над сьмерцю, моў, пытаньні, я думаю, хто іх зара задае, гэта запабягаць, гэта выстаўляць сваю недасьведчанасьць, ну, а потым гэты працяжнік, гэты во "-", не ня гэты, а гэты "–", там ён, дзе фраер ня ведае паставіць коску або двукроп'е або гэтыя кропку з коскай, пра іх далей, пра працяжнік было вельмі годна і верна, але нажаль я забыў дакладна што, а коска - гэта сьмелы знак, не такі сьмелы, канечне, але гэта ня сьмерць, бо коска па-нямецку і на розных іншых славянскіх і ня вельмі мовах - гэта кома, тут усё ясна, пунктуацыя - навука аб сьмерці, як дасьціпна, арыгінальна, мудра і ў час зрабіць паўзу або многа паўз - вялікую паўзу, а двукроп'е - гэта сьмерць над сьмерцю, адмаўленьне адмаўленьня і за ім ідзе працяг, якая-небудзь сэнтэнцыя або проста пералічэньне мэню, палавых партнёраў і футбалістаў зборнай альбо дзівосных расьлін, што еў за лета, або чорт можа, я падумаў, сьмерць у квадраце, а кропка з коскай - гэтыя самы незразумелы знак, пра гэтых лепей ня будзем, ну а шматкроп'е - гэта звар'яцелая сьмерць, гэта генацыд, паморак і іншыя пост-мадэрнісцкія штучкі, а ў чыстам полі васількі і дальняя дарога... Карацей, я падобна лічу. А бацька вельмі баяўся гэтых усіх знакаў прыпынку і заўсёды ставіў мяне на самы фронт і ў авангард барацьбы зь імі. Ну й вось, ілі курыш наташчак ілі п'ёш з пахмельля, ясна, нет таво вясельля.
Link2 comments|Leave a comment

[Oct. 2nd, 2008|11:16 pm]
Ой ну што бывае, калі мой шызафрэнічны анёл, дама сусьвету й жыцьця, апошняя надзея і прадмет ліпкіх накцюрнаў яўляецца мне адно раз на год, а я пад магічнай мікалёгіяй і еду ў кануўшым ў Лету аўтобусе 33с і зіру праз шкло, як яна глядзіць на мяне, быццам ведае сто год або бачыла ў кіно, нешта так, а я праваджаю той цуд, гэтыя, ой ня помню, якія валосы, гэтую дзіўнаватую хаду, самую патрэбную ў сьвеце постаць і можа быць мяккае нёба і ліжу і ліжу языком мутнае шкло аўтобуса, горкае на смак як клапы, як каньяк "крышталь" і чорныя курткі "адыдас" на дынама, як глупы дурак, і чытаю Горкага, і чытаю Платонава, і п'ю горкую і ўсё па-Антонаву.
Ай, ябідабідай ёвововой файф водказ лэйта ай хэд э план ай ноў ай маст бі брэйв эн акт лайк мэн ябідабідай ёвововой ай вонна бі ё дыско бой ай вонна данс від ю энд холд ю тайт ай вонна мэйк ю майн тунайт ябідабідай ёвововой.

P.S.
Калі я напісаў гэты пост, пайшоў на балкон пакурыць, а там нейкі фраер выйшаў з пад'езду, падышоў да кустоў, пассаў пяць хвілін, а потым сеў ў машыну і кудысьці зьехаў.
Link5 comments|Leave a comment

[Sep. 29th, 2008|12:50 pm]
60 або 70 адсоткаў жыхароў адносна сытай і сьвядомай сталіцы галасуюць за ваенных пэнсыянэраў ды начальнікаў цэхаў з тварамі морапрадуктаў (міногаў, лямантынаў...), а ад вялікага адроннага каляйдэра ў яго тэставым варыянце распадаюцца закаханыя пары, што будзе калі яго праз тры месяцы стартуюць на ўсю моц, а будзе поўны рэндомайз мілосьці і амур адстраляе ўсе стрэлы.
14 слоў Дэвіда Блэйна: Мы мусім захаваць гэтую Вапіюшчую Жэсьць на імя сьветлае і шчасьлівае будучыні нашых дзяцей.
Так, Сьмерць!
Link1 comment|Leave a comment

[Sep. 25th, 2008|10:25 pm]
Калі я быў малы, бацька слухаў у белай "ладзе" групу Ноль, Ягора Летава, Сяржука Сокалава-Воюша і яшчэ Мішу Шуфуцінскага. Калі я быў малы, я будаваў з канапаў, подушкаў і коўдраў сабе ўтульны дом, залазіў туды і сьпяваў гучна, не разумеючы: камісарскага цела маць мая захацела із дзясятка ня робкага! Маці крычала: што ты такое сьпяваеш! нука перастань! і руйнавала маё ўкрыцьце. Ужо тады ў мяне не было ні рытму, ані такту, ані чувства прыўкраснага.
Link14 comments|Leave a comment

[Sep. 19th, 2008|02:58 am]
Мала бываў дома, і выраўшыўшы ўрэсьце прывесьці думкі і навакольле ў парадак, заўважыў, што засохлая ад адсутнасьці любві расьліна раптам заквітнела белым, а ў ракавіне з даўно нямытым посудам зажыло процьма Цьвілі, розных пахаў і колераў, збольшага пастэльных - значыць увяданьня, роспачы, тугі, хваробы. Калі ў сталоўцы замовіў сабе жаркое, яно таксама пахла Цьвільлю, і ўсё пахла Цьвільлю ў гэты дзень. Наймярзотнейшы пах - пах бульбяной Цьвілі. Яна была шэрага колеру - колеру павуціньня, увяданьня і, можа быць, сьмерці. Значыць бабінага лета ня будзе. Не.
Потым увесь вечар чытаў мярзотна прыгожую кнігу "Чашажопіца" пра савецкія турмы. Заснуў на 5 хвілін, і мне сьніліся сны пра блядзей і чарцей. Там было такое поле, дзе народ зьбіраў грыбы ды ягады. З дальняга краю поля стартаваў і бяжаў Страшны Пэрсанаж. Калі я апускаў вочы, каб знайсьці грыб-ягаду, а потым зноў падымаў іх на Страшнага, ён стартаваў з той жа самай кропкі, быццам яго пракручвалі назад, падобна avi, mp3 і інш. фарматам. Было жудасна боязна. І нагнятаюць, - думаў я.
А на наступны дзень бяжаў за новым чырвоным тралейбусам "Вітаўт", і нейкая баба раскрыла зялёны з жоўтым парасон перад маім тварам, прабіла мне вока. Уратавала лінза і нешта яшчэ.
Link21 comments|Leave a comment

зравствуй, Ріо, это я [Sep. 17th, 2008|01:34 am]
Бачыў прыгожае кіно "Горад Бога" (Cidade de Deus) - гэткія сучасныя і страшэнныя "Генералы пяшчаных кар'ераў".

Хто ведае, што можна пачытаць мастацкага пра фавэлы Рыё-дэ-Жанэйра ды агулам пра Бразілію? Я апроч уласна Жоржэ Амаду і таго гэтага Коэлья ўвогуле бразільскіх пісьменьнікаў ня помню.
Link17 comments|Leave a comment

еБАТЕ българи [Aug. 27th, 2008|11:31 pm]
Ты ездзіў у Барысаў? Ездіў у Барысаў? У Барысаў ездзіў? Ездзіў, а? Ты ў Барысаў ездзіў, а? Ездзіў? Чаго маўчыш? У Барысаў ездзіў? А? Чаго косіш? А? Заела, да? Ездзіў у Барысаў? Вот так? Вот так? Вот так? Вот так? На? На?
Link7 comments|Leave a comment

Копаць [Aug. 16th, 2008|12:38 am]
[Current Music |Евгений Дога - Сарэ Патря]

Ужо каторы дзень я рупліва працую на кошт менскага горадабудаўніцтва. Кім працую - гэта дакладна сказаць не магу. Але нешта мне падказвае, што я - землямер. Як у Кафкі.
Праўда Зямлю я мерыў толькі аднойчы дый тое на вока, але дзеля гэтага пералез праз востры плот пад праліўным дажджом і парваў бот. Я мерыў адмосткі і яшчэ нейкую лажу і адлегласьць між хакейнай каробкай ды чортавай электрашчытавой, куды мусіць ісьці лэп, усяклі?
Сёньня абяцалі самы спякотны дзень лета, а падалі дождж. І я шукаў у мярзотна вільготнай завадской Курасоўшчыне Ачыствод-другая-станцыя. Вакол ваняла лайном, бо я быў недзе блізка або гэта пахне мясакамбінат або хлебзавод, а асоба ля чырвонага будынку крычала, моў, заябалі вышэйшыя сілы, усе пытаюцца дзе вуліца Брэсцкая такі дом або вуліца Брэсцкая іншы дом, а на гэтай вуліцы сам чорт ногу зламае і яго цёццы завушніцы выдралі зімовым вечарам ды футравую шапку зьнялі.
Начальнік вадаправода-трэйцяя-станцыя радасна крычаў: чаму вы ставіце ПВХ, вы што, навошта ПВХ, давайце сінія трубы, сінія трубы - зараз усё, а ПВХ ніхто ня ставіць, а дзе ваш профіль, а дзе спэцыфікацыя ітз. Радасны начальнік вадаправода-трэйцяя-станцыя крычаў: ня стаўце ПВХ! ня стаўце! а якая у вас будзе муфта? - самая лепшая! - адказваў я і аддаваў паклон.
Чамусьці яны ўсе прымалі мяне за прараба. Можа быць таму, што ў мяне фінгал на паўтвары. Але я ж апранаўся чыста і кічова, і выліваў на сябе паўцюбіка духоў, каб замаскіраваць фінгал.
А сёньня я цэлы вечар нюхаў розныя манэты, што іх тут так многа валяецца, і радваўся, што мяне вельмі ўзбуджае пах латуні або нават медзі.
А яшчэ я нядаўна хадзіў на хакей і бачыў самага Копаця, таго самага жывога Копаця, што забіў эзатэрычную шайбу швэдам на алімпіядзе сто гадоў таму.
Link10 comments|Leave a comment

Лета ні аб чым [Aug. 8th, 2008|03:35 pm]
Арцём прачнуўся і шукаў пачак вугля пад ложкам сярод тэлефонаў, прэзэрватываў і беспантовых кніг. Ён зьеў чатыры пігулкі і заплакаў. Вольгі не было побач. Ён плакаў і спрабаваў задушыцца зарадкай ад мабільнага, ён чырванеў і душыўся, а яшчэ пяць хвілін таму ў сьне яму было так хораша і хораша.
Яны там у сьне сядзелі на беразе вялізнага чорнага возера, была ноч, і на процілеглым беразе сьвяціліся высоткі бізнэс-цэнтраў. Яны купаліся ў возеры, дзе не было рыбаў і водарасьцяў, бо фабрыка скідвала соль і таксічныя адходы проста ў воду, а пасьля, калі быў ужо ранак яны шукалі Арцёмавага бацьку, нехта сказаў ім, што бацька - кіроўца тралейбуса нумар чатыры, і яны ўбачылі гэты тралейбус, дзе каля нумару чамусьці было напісанае прозьвішча, Арцёмава прозьвішча, яны, Арцём і Вольга, ехалі ў гэтым тралейбусе 4, дамовіліся, што даедуць да канцавой, бо Арцём баяўся так проста падысьці да свайго бацькі, якога ён ніколі ня бачыў, а можа і не хацеў бачыць, і бацька быў заняты тралейбусам.
Потым Арцём прачнуўся і пакутваў ад пахмельля, душыўся чортавай зарадкай для мабільніка да чырвані, і чакаў, вось-вось пройдзе пахмельле і ён адкрые фіранкі, каб сонца сьвяціла ў пакой, але Вольгі не было...
А яшчэ ўчора яны ехалі ў змрочнай таксоўцы і цалаваліся і пілі чортава віно белае шарданэ, а Арцём цалаваў Вольгу і казаў лухту кіроўцу, што там павярнуць, там збочыць, а ня трэба было туды, бо дом быў ня там. Потым яны папрасілі кіроўцу спыніцца ля лесапарку, хаця да дому было ўсяго пяць хвілін, а Арцём ўдарыў кіроўцу па галаве белай бутэлькай шарданэ, і ўжо яны беглі па лесапарку, і Вольга згубілася недзе ў кустах маліны, а разгублены Арцём яе ня бачыў і крычаў: ВОЛЬГА ДЗЕ ТЫ ВЯРНІСЯ ЁБ ТВАЮ МАЦЬ ЧОРТАВА ВОЛЬГА ВЯРНІСЯ У МЯНЕ ШЧЭ ВІНО ВЯРНІСЯ ВОЛЕЧКА! а пасьля ён знаходзіў яе і зноў губляў і біў ёй пашчэчыны і любіў, покуль яны ня выйшлі зь лесу проста да дому і ня леглі спаць на гэтым ложку.
На гэтым ложку, дзе Арцём сьніў, як яны плаваюць у чорным нежывым возеры, глыбока вырытым для тэхнічных мэтаў, і яны заплылі далёка ў чым маці нарадзіла, мэтраў сто ад берагу, і Арцём падказваў Вользе, што да берагу далёка, а пад намі ажно 70 мэтраў глыбіні, і Волечка пужалася, плыла да яго, абдымала і прасілася назад, а потым яны шукалі бацьку ў тралейбусе 4, і не маглі знайсьці, бо бацька быў заняты, а разгублены Арцём ня мог нічога зрабіць ані з сабой, а ні з бацькам, якога ён ніколі ня бачыў. А зараз ён прачнуўся, і Вольгі не было.
Дзе ты, Вольга? Ён рычаў: ДЗЕ ТЫ ВОЛЕЧКА? ДЗЕ? ВЯРНІСЯ?? ДЗЕ ТЫ Я НЕ МАГУ БЕЗЬ ЦЯБЕ! ВОЛЬГА ЧОРТ ВОЛЬГА ДЗЕ ТЫ?
Набіраў ейны нумар і званіў, а яна прыходзіла з суседняга пакою і разгублена сасала пальчык, маўляў, глядзела твае DVD-дыскі, у цябе так многа крутых фільмаў, а ты ўжо прачнуўся? давай паглядзім адзін фільм, я яго ня бачыла, а ты? і даставала пальчык зь ірта, і паказвала ім на дыск зь беспантовым фільмам.
Арцём прыціскаў яе да сябе, маліў больш не сыходзіць, не зьнікаць, а калі і зьнікаць, то вяртацца, і што, Волечка, безь цябе няма мяне, і яны варылі каву і пілі гарэлку зь перцам ад пахмельля і чортавай роспачы, і так было кожны дзень беспантовага лета, а вечарам нанова пілі і палілі марыхуану, і трахаліся на чужых кватэрах, у іх прынамсі было каханьне, а лета мінала дзень за днём і ўжо пускаўся пад адкос апошні месяц чортавага лета ні аб чым.
Link3 comments|Leave a comment

[Aug. 7th, 2008|01:05 am]
BATE па-ангельску - гэта ШАЛ, РАЗЬЮШАНАСЬЦЬ і ГНЕЎ
па-гішпанску BATE - гэта страшная зброя БІТА
а па-французку BATE - амаль ЛОДКА, якая плыве па гербу BATE

Гэта не футбол - гэта лінгвістычны тэрор.
Link5 comments|Leave a comment

аналітычнае [Aug. 4th, 2008|11:36 pm]
Зь юнацтва мяне пужалі мазком. Маўляў, мазок - гэта край. Пра уніжальнасьць, балючасьць, непрыемнасьць гэтай працэдуры хадзілі легенды. Адзін казаў: ня пойду ў рэстаранны бізнэс, лепш буду празябаць усё жыцьцё на катэдры тэорыі літаратуры, бо мазок - гэта калі ў член засоўваюць дубовую галінку і там ёй верцяць. У другога друг друга цэлы дзен ссаўся кроўю пасьля мазка. А ў іншага друга друга друг ссаўся кро'ю тыдзень пры сталай эрэкцыі: запунцавеў ад крыві мамін любы туалетны каляндар.
Мяне лёгка запужаць. На парозе паліклінікі я падслухаў размову двух хлапцоў, сумным затраўленым голасам адзін казаў: мяне ўсяго выскраблі, усяго! Ды роспачна паліў у трэмары.
Нада мной сабраліся мярзотныя кожна-венералагічныя хмары, а жанчына ў белым халаце папрасіла зьняць сподняе і пяшчотна прыгразіла дубовай сучкаватай галінкай. Я быў жалок і нічтожен. І бяз майткаў.
І во мне зрабілі мазок. І, блін, мне спадабалася. Ну ня тое, каб надзвычай спадабалася. Але было займальна. Карацей, мазка баяцца - ў лесе не ябацца.
Link21 comments|Leave a comment

[Aug. 3rd, 2008|01:21 am]
Па National Geographic Channel круглыя суткі паказваюць Гітлера, Гебельса, СС і іншых расавых нацыстаў. Проста нейкі нацыянал-геаграфічны канал, чэснае слова.
Але зараз там нішчаць расаванепаўнавартасных баскаў. Дыктар чытае казачную паэзію: "все сразу же поняли, что это сделала ETA. Хотя обычно, совершив терракт, ЕТА сообщяет об этом. При этом ЕТА..."
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]