блОгОвО ОднОнОсОгО хО
March 26th, 2009 
02:41 pm - Чаму кракадзілы не лятаюць?
Попался перевод Чуковского, чуток его я сократил. Белорусский язык просто очарователен!

... Кракадзіл
Сваю пашчу разляпіў,
Сонца з неба праглынуў -
Нават вокам не міргнуў!"
Цёмна стала!

А ў Глыбокай рацэ кракадзіл ляжыць,
І ў зубах яго не агонь гарыць -
Сонца краснае,
Сонца скрадзенае.

* * *

Тут зайчыха выбягала
І мядзведзю так казала:
"Сорамна табе равець!
Бо не трус ты, а мядзведзь!
Ты пайшоў бы, касалапы,
Ды пачвару ту падрапаў!
Разарві яго на часткі,
Сонца вызвалі ты з пасткі!


* * *

Не стрываў мядзведзь, зароў мядзведзь.
І на ворага наляцеў мядзведзь.
Падмяў яго, заламаў яго:
"Аддавай назад наша сонейка!"


Напужаўся кракадзіл,
Як зароў, загаласіў...
З пашчы сонца вывалілася,
Проста ў неба выкацілася,
І пабегла па кустох,
Па бярозавых лістох.

Сталі птушкі шчабятаць,
За казюркамі лятаць.


(паводле К.Чукоўскага — Алена Церашкова)
This page was loaded May 4th 2024, 8:46 pm GMT.